пятница, 28 декабря 2018 г.

Міжнародны навукова-практычны семінар «МЕТОДЫКІ ФАРМІРАВАННЯ МЕДЫЙНАЙ І ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ГРАМАТНАСЦІ ВУЧНЯЎ УСТАНОЎ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ»



АД Светланы Кудрявцевой
ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбыўся міжнародны навукова-практычны семінар
«МЕТОДЫКІ ФАРМІРАВАННЯ МЕДЫЙНАЙ І ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ГРАМАТНАСЦІ ВУЧНЯЎ УСТАНОЎ
АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ». Сёняшні семінар стаў завяршаючым ў шэрагу медыяадукацыйных семінараў на гэтым тыдні. З панядзелка з намі працавалі чэшскія эксперты - Іржы Трунда (дырэктар базавай школы Вратыслаўска г. Прагі) і Уладзімір Фойст (дырэктар базавай школы г. Пабяжовіцы, дарадчык міністра адукацыі Чэшскай Рэспублікі па пытаннях інклюзіі) - у Мінску, Глыбокім, Івянцы. Семінары былі праведзены ў рамках пагаднення НІА і Асацыяцыі па міжнародных пытаннях(Чэшская Рэспубліка) і каардынатар міжнародных праектаў у Беларусі Павел Данэк . Увесь тыдзень эксперты дзяліліся з беларускімі настаўнікамі сваім вопытам аб формах, магчымасцях і методыках рэалізацыі медыяадукацыі ў чэшскіх школах. У настаўнікаў была магчымасць задаць самыя розныя пытанні экспертам, на якія тыя з задавальненнем адказвалі. Калі-некалі гэты працэс займаў вельмі шмат часу))) Але акрамя плённай працы, былі яшчэ імгненні цудоўных, прывабных момантаў вандровак па прыгожай (пакуль што не вельмі зялёнай) Беларусі. Сталічны, шумны, трохі напышлівы Мінск.Цудоўны азерны Глыбоцкі край з выдатным экскурсаводам Уладзікам, з дапамогай якога мы спрабавалі прычытайць медыятэксты наваколля. Незвычайны гатычна-рамантычны Мосар. Класічны касцёл святой Ганны, дарожкі, сцяжынкі, альтанкі каханых, аркі... страус, індык, жабкі... Яшчэ мы там шукалі скарбы - не знайшлі, але спрабавалі)). Даждлівы, але ад гэтага не менш прыгожы дабрынёй і чалавечнасцю сваіх жыхароў Івянец. Два касцёлы, царква. Там пануе супакой і дабро. Цудоўны музей традыцыйнай культуры - яшчэ дзве яго майстэрні чакаюць нашага наступнага прыезду. Незабыўныя ўражанні. Дзякуй усім удзельнікам нашай невялікай медыяадукацыйнай вандроўкі!!

фота

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...