четверг, 16 апреля 2020 г.

Выкарыстанне на ўроках гісторыі Беларусі комікса "К. Каліноўскі. Паўстанне 1863-1864 гг."

Комікс "К. Каліноўскі. Паўстанне 1863-1864 гг." (аўтар - Т. Шумель)

Уяўнае комікс-інтэрв’ю з К. Каліноўскім. 8 клас, гісторыя Беларусі. Паўстанне 1863-1864 гг.

Пытанні і заданні:
1. Назавіце, пра якую гістарычную асобу расказваецца ў коміксе.
2. Станоўчым ці – адмоўным героем, на вашу думку, з’яўляецца К. Каліноўскі для беларускага народа. Растлумачце, якім чынам аўтар комікса гэта паказаў.
3. Што новага вы даведаліся з біяграфіі дадзенага гістарычнага персанажа?
4. Ці можаце вы дабавіць яшчэ якія-небудзь звесткі пра дадзеную гістарычную асобу?
5. Калі б у вас была магчымаць сустрэцца з дадзенай асобай, якія пытанні вы яму задалі?
6. Складзіце сінквейн пра дадзеную гістарычную асобу.
7. Выкарыстоўваючы ПАПВ-формулу (“Я лічу, што...”, “Таму што...", "Я магу даказаць гэта на прыкладзе...", "Таму я раблю выснову ...".), выкажыце свае адносіны да дадзенай гістарычнай асобы.
8. Ці ёсць у коміксе гістарычныя памылкі? Калі так, то якія?
9. Як вы лічыце, ці патрэбна беларусам ушаноўваць памяць пра К. Каліноўскага? Калі так, то якім чынам?

пятница, 10 апреля 2020 г.

Відэаматэрыялы на ўроках гісторыі

Відэахостынгі — сховішчы відэаматэрыялаў 
Для работы з  відэаматэрыяламі і  ролікамі прыдатны сэрвіс YouTube. Карыстальнікі могуць дадаваць, праглядаць, каментаваць і дзяліцца тымі ці іншымі відэазапісамі. YouTube з’яўляецца
сховішчам відэакантэнту. Гэты сэрвіс дазваляе выбраць пэўны матэрыял для вывучэння і абмеркавання на занятках па гісторыі Беларусі.
Сэрвіс утрымлівае таксама відэаролікі і відэафільмы, створаныя на беларускіх тэлеканалах.
Выкарыстоўваючы магчымасці сэрвісу YouTube, настаўнік можа весці работу з відэафрагментамі не толькі на ўроку. Паколькі відэа знаходзіцца ў вольным доступе, можна даць папярэдняе заданне:
прагледзець неабходныя фрагменты дома і пісьмова пракаментаваць іх. Яшчэ адзін  варыянт —  падабраць да пэўнага эпізоду мастацкага твора відэафрагменты са спектакляў або фільмаў. Такім чынам, з’яўляецца магчымасць не толькі адысці ад традыцыйных дамашніх заданняў, але і зрабіць іх больш разнастайнымі, надаць ім творчы даследчы характар, накіраваць вучняў на самастойную працу.


Сэрвіс YouTube можа выкарыстоўвацца ў педагагічнай практыцы не толькі як крыніца навучальных матэрыялаў. Настаўнікі і вучні могуць стварыць свой канал у YouTube для захоўвання і трансляцыі
ўласных відэаматэрыялаў, створаных у працэсе навучання. 
Заданні пры працы з відэаматэрыялам
• Выкарыстанне відэа з элементамі гульні (для гэтага неабходна знайсці відэа, прыдатнае да тэмы ўрока, якое мае забаўляльны характар або змяшчае дадатковую інфармацыю, што выходзіць за рамкі вучэбнага дапаможніка);
• стварэнне тэматычных плэйлістоў разам з вучнямі (для гэтай работы настаўніку неабходна прапанаваць вучням зрабіць падборку відэа па тэме ўрока, стварыць свой канал на YouTube і дадаць у яго адабраныя ролікі, затым ажыццявіць іх прагляд на ўроку — вучні, абапіраючыся на відэа, дадуць свае каментарыі. Пасля кожны, хто пажадае, зможа вярнуцца да запісу, які яго зацікавіць, а ў настаўніка
паступова сфарміруецца выдатная метадычная скарбонка; 
• выбар з дапамогай ключавых слоў відэаматэрыялаў, якія адпавядаюць тэме ўрока, у якасці асноўнага або дадатковага матэрыялу;
• агучванне відэароліка на ўроку і параўнанне з арыгіналам (гук можа быць выключаны);
• пакадравы прагляд, абмеркаванне або агучванне асобных кадраў;
• праслухоўванне толькі аўдыярада і аднаўленне, рэканструкцыя візуальнага рада (калі візуальны рад выключаны);
• выкарыстанне так званага стоп-кадра для выбару і абмеркавання той ці іншай сцэны;
• прагляд фрагмента відэароліка і абмеркаванне пачатку, завяршэння сітуацыі, магчымых працягаў;
• стварэнне і размяшчэнне ўласных відэаролікаў і іх абмеркаванне на ўроку, чытанне і абмеркаванне каментарыяў, зробленых іншымі гледачамі.

Фільмы для выкарыстання на ўроках гісторыі Беларусі (размешчаныя на YouTube) можна знайсці па спасылцы 




Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...