Показаны сообщения с ярлыком медыяадукацыя. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком медыяадукацыя. Показать все сообщения

вторник, 24 августа 2021 г.

Медыяграматнасць на ўроках гісторыі і грамадазнаўства: дапаможнік для настаўнікаў

 

Медыяграматнасць на ўроках гісторыі і грамадазнаўства: дапаможнік для настаўнікаў


Дапаможнік уяўляе сабой зборнік артыкулаў, прысвечаных метадычным  і практычным аспектам медыяадукацыі і фарміравання медыяграматнасці вучняў у працэсе навучання гісторыі і грамадазнаўству. Кніга разлічана на настаўніц і настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства, якія імкнуцца разнастаіць свае заняткі, зрабіць іх больш цікавымі для вучняў, паспяхова фарміраваць не толькі прадметныя, але і метапрадметныя кампетэнцыі, у тым ліку медыяграматнасць.
Медыяадукацыя на ўроках гісторыі і грамадазнаўства: дапаможнік для настаўнікаў / А.Палейка, С.Кудраўцава, Г.Давідоўская, Н.Кушнер [і інш.]; пад рэд. Н.В. Кушнер. — Мінск, 2020. — 252 с.

Прадстаўлены зборнік артыкулаў з’яўляецца лагічным працягам серыі выданняў для педагогаў, прысвечаных медыяадукацыі. У мінулыя гады ўжо выйшлі такія выданні, як:

 • Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў: дапаможнік для настаўнікаў / М.І. Запрудскі, А.А. Палейка, А.У. Радзевіч, Т.П. Мацкевіч і інш.; пад рэд. М.І. Запрудскага (Мінск, 2016);

• Палейка А.А. Медыятэксты ў навучанні гісторыі і грамадазнаўству: дапаможнік для настаўнікаў (Мінск, 2018);

• МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы. Матэрыялы Міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі (г. Мiнск, 14 кастрычніка 2019 года) / Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” (Мінск, 2020).

На старонках дадзенага дапаможніка сабраны шэраг публікацый па медыяадукацыі, якія на працягу апошніх гадоў былі прадстаўлены на адукацыйным партале nastaunik.info, старонках навукова-метадычных часопісаў (“Беларускі гістарычны часопіс”, “Гісторыя і грамадазнаўства”). Іх аўтары — настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства — дзеляцца практычным досведам метадычнай работы на ўроках (праца з візуальнымі выявамі — карцінамі, плакатамі, паштоўкамі, карыкатурамі і коміксамі; аўдыёвізуальнымі крыніцамі — трэйлерамі да фільмаў, вытрымкамі з кінафільмаў, анімацыйнымі фільмамі; стварэнне ўласных медыяпрадуктаў — допісаў у сацыяльных сетках, ментальных карт і г.д.). Становіцца відавочна, што за апошнія гады беларуская настаўніцкая супольнасць значна прасунулася наперад у справе авалодання тэхнікамі медыяадукацыі і ўкаранення іх у практычную штодзённую дзейнасць на занятках.

У першай частцы — “Тэорыя і методыка медыяадукацыі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства” — прадстаўлены досвед беларускіх і чэшскіх настаўнікаў адносна выкарыстання розных медыятэкстаў і прыёмаў працы з імі на занятках. Аўтары абралі розныя падыходы да прадстаўлення свайго вопыту: гэта можа быць аповед пра ўласны досвед выкарыстання розных формаў працы з вучнямі альбо прыклады выкарыс-тання аднаго тыпу метадычных сродкаў (напрыклад, вэб-сэрвісаў) ці медыятэкстаў (карцін, коміксаў, анімацыйных фільмаў і г.д.) пры вывучэнні розных тэм.

Другая частка — “Медыяадукацыйныя распрацоўкі ўрокаў па гісторыі і грамадазнаўстве” — уключае артыкулы, прысвечаныя выкарыстанню медыятэкстаў і фарміраванню медыяграматнасці вучняў пры вывучэнні канкрэтных тэм з розных класаў па гісторыі і грамадазнаўстве. Разнастайнасць досведу настаўнікаў пры рабоце ў галіне медыяадукацыі паказвае, наколькі неабдымным і невычэрпным з’яўляецца гэты кірунак развіцця адукацыі.

Такім чынам, калі ў артыкулах першай часткі мы часцей сустракаем прыклады выкарыстання таго ці іншага тыпу навучальных сродкаў у розных тэмах, то ў артыкулах другой часткі наадварот — прыклады выкарыстання розных сродкаў пры вывучэнні адной тэмы.

Спадзяемся, што гэты вопыт будзе карысным для калег у працэсе ўдасканальвання працы па фарміраванні медыяграматнасці (сваёй асабістай і сваіх навучэнцаў) і ўкараненні практык медыяадукацыі ў навучальны працэс на ўроках гісторыі і грамадазнаўства.

Плённае супрацоўніцтва з педагогамі іншых краін і абмен досведам падчас адукацыйных візітаў і ў сеткавай камунікацыі паспрыялі інтэграцыі найлепшага замежнага досведу медыяадукацыі ў беларускую школу. На стварэнне дапаможніка вельмі паўплывалі спрыяльныя ўмовы для абмеркавання медыяадукацыйнай праблематыкі і высокі ўзровень прафесійнай камунікацыі ў сеткавых настаўніцкіх суполках Медыяадукатар  і Web Κλειώ гісторыя і грамадазнаўства ў Facebook.

Медыяграматнасць на ўроках гісторыі і грамадазнаўства

Матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы»

 Матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі «МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы» (г. Мiнск, 14 кастрычніка 2019 года)



У зборнік 
«МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы» увашлі больш за 70 артыкулаў, прысвечаных развіццю ў вучняў і дарослых медыяграматнасці як ключавой кампетэнцыі XXI стагоддзя.

Рэкамендуецца прафесарска-выкладчыцкаму складу i метадыстам устаноў дадатковай адукацыі дарослых i вышэйшай адукацыі, кіраўнікам i спецыялістам упраўленняў (аддзелаў) па адукацыі, кіраўнікам i педагагічным работнікам ўстаноў адукацыі, навуковым супрацоўнікам, аспірантам, магістрантам, прадстаўнікам грамадскіх арганізацый, медыяадукатарам, журналістам.

суббота, 29 декабря 2018 г.

Онлайн-конференция


Организаторы  собрали команду единомышленников для обсуждения актуальных тенденций развития образования. В фокус внимания попали проблемы и перспективы организации и внедрения электронного обучения, а также риски в работе современного преподавателя.

Семінары ў Нацыянальным інстытуце адукацыі

Семінары ў Нацыянальным інстытуце адукацыі, якія маюць медыяадукацыйную скіраванасць.
27.11.2018: семінар-практыкум «Стварэнне відэаўрокаў па гісторыі і грамадазнаўстве» http://www.adu.by/…/2442-respublikanski-seminar-praktykum-s…
11.12.2018: трэнінг «Інтэрактыўныя метады фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх і медыяінфармацыйных кампетэнцый вучняў»
http://www.adu.by/…/2445-respublikanski-seminar-trening-int…
Семінары бясплатныя, удзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

Прэзентацыя дыдактычнага дапаможніка "Мінскае гета",

Добры вечар, калегі! Запрашаем тых, каму цікава, заўтра на прэзентацыю дыдактычнага дапаможніка "Мінскае гета", якая адбудзецца а 15й гадзіне ў Гістарычнай майстэрні ім. Л.Левіна (г. Мінск, вул. Сухая, 25). Больш па спасылцы -- http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews?id=481

семинар «Реализация модели обучения «Перевернутый урок» (Flipped Class) с помощью СДО Moodle».

6 апреля 2018 года в Национальном институте образования состоялся республиканский очно-дистанционной семинар «Реализация модели обучения «Перевернутый урок» (Flipped Class) с помощью СДО Moodle». В первой части семинара Инга Тихоновецкая поделась своим практическим опытом проведения "перевернутых" уроков.
http://e-asveta.adu.by/index.php/general/9-novosti/195-perevernuty_urok_moodle

Что такое "перевернутый урок" (Flipped Class)?

«Перевернутый класс», «Перевернутый урок» (Flipped Class), «Перевёрнутое обучение» (Flipped learning) - по разному  называют эту новую методику обучения. Уже можно прочитать большое количество статей в сети Интернет, увидеть образцы уроков. Но, думаю, что для большинства «перевернутый урок» остается загадкой :)
«Перевёрнутое обучение» (flipped learning) — это форма смешанного обучения, которая позволяет «перевернуть» обучение следующим образом: вместо домашнего задания учащиеся смотрят короткие видео-лекции в сети (или самостоятельно проходят теоретический материал), а всё время урока (когда учитель рядом) используется для совместного выполнения практических заданий. Эту форму часто сравнивают с решением домашнего задания в классе (отсюда и метафора «перевернутого урока»).

Республиканский семинар «Интеллект-карты – эффективный инструмент организации учебно-познавательной деятельности учащихся начальной школы»

Метод интеллект-карт был предложен американским учёным и бизнесменом Тони Бьюзеном.
По-английски данный метод называется "mind maps". Адекватного перевода на русский язык слов "mind maps" не существует. Буквально слово "mind" означает "ум", а слово "maps" — "карты". В итоге получаются "карты ума", "карты разума", "интеллект-карты" или "карты интеллекта", "карты сознания", "ментальные карты", "карты памяти", "карты представлений", "мысленные карты", "умственные карты" и т. д. 

29 студзеня ў НІА адбыўся семінар "Стварэнне відэаўрокаў па гісторыі і грамадазанаўстве".


Каштоўныя матэрыялы ад трэнера - Святланы Сяргеевай.
https://docs.google.com/presentation/d/1M20aY36XIPsK8fsE23myrFuHX6QVN0ZlgBzp0OJyazw/edit#slide=id.p3

семінар (трэнінг) «Інтэрактыўныя метады фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх і медыяінфармацыйных кампетэнцый вучняў».

8 лютага 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбыуся семінар (трэнінг) «Інтэрактыўныя метады фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх і медыяінфармацыйных кампетэнцый вучняў».

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...