суббота, 29 декабря 2018 г.

Калядны фэст ў АПА 2017г

Ураджанні ад Алены Палейка

Сённяшні дзень Каляднага фэсту ў АПА быў выключна насычаны і цікавы. Найбольш яскравыя ўражанні ў мяне засталіся ад майстар-класаў Зміцера Дрожжы і Дар'і Касяковай. Сталічныя настаўнікі паказалі вышэйшы пілатаж. Зміцер квэсціў з густам і імпэтам (ён гэта добра ўмее). Мы атрымалі каласальнае задавальненне ад гульні і цэлую скарбонку прыёмаў і фішак па гейміфікацыі навучання.
Дар'я як ніхто парадавала мультыперспектыўным бачаннем і адпаведным навучаннем гісторыі. Як яна карэктна і метадычна дасканала падавала найскладанейшыя пытанні (у тым ліку вельмі траўматычныя для нашага грамадства). Вельмі чакаю яе прэзентацыю ў Вэб-Кліа з каментарамі - гэта сапраўдная падзея! У мяне сёння амаль няма фота, бо мы вельмі захапіліся каманднай працай і абмеркаваннем. І з відэа будуць праблемы - бо настаўнікі гаманілі-каментавалі "не разбіць, не спыніць, не стрымаць". Спадзяюся на калег і чакаю матэрыялы. Дзякуй, калегі, за падсілкаванне энергіяй і надзеяй.
https://plus.google.com/photos/101268415190313363336/album/6504634472238671025?authkey=CNmt_u6g5ePw2AE&sqid=111319026883561967973&ssid=6fb8e966-3d0a-4ef7-bd19-2a1e407e07d0

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...