Показаны сообщения с ярлыком Эпоха Просвещения. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Эпоха Просвещения. Показать все сообщения

понедельник, 31 декабря 2018 г.

Гексы, 7 класс, всемирная история, Эпоха Просвещения. Инна Шимко

Сёння з дапамогай гексаў вывучалі тэму “Эпоха Асветніцтва” у 7 класе. Вучням раздала гексы, спіс ключавых слоў, падручнік у дапамогу і падзяліла на 5 груп па чатыры чалавекі.
Заданне для груп – падабраць ключавыя словы да паняцця, асобы асветніка.
Ключавое пытанне: Якую пагрозу неслі ідэі асветнікаў для краін, дзе панавала абсалютная манархія?
1 група – Асветніцтва
2 -4 групы – асветнікі
5 група – асветны абсалютызм.
У выніку на дошцы атрымаліся “соты” па тэме. Пасля гэтага, дэлегаты ад кожнай групы прэзентавалі сваю работу, тлумачылі сутнасць ідэй асветнікаў, аналізавалі погляды.
Што спадабалася вучням:
1. Творча
2. Можна абмяркоўваць
3. Перапытаць у больш дасведчаных удзельнікаў каманды
4. Лягчэй успрымаецца матэрыял.
Што спадабалася мне:
1. Працавалі
2. Працавалі з захапленнем (праўда, не ўсе)
3. Абдуманая прэзентацыя сваёй часткі работы.
4. Разважанні па праблеме, выказванне сваёй пазіцыі па ідэях Асветніцтва.
Праблемы для вучняў:
1. Не ўсе адразу ўключыліся ў работу
2. Не заўжды прыслухоўваліся да думкі адзін аднаго (вось яна кампетэнцыя – праца ў камандзе)
Вывад: пры ліквідацыі пэўных недахопаў пры арганізацыі работы, дадзены від работы дае свой станоўчы вынік.

Фотография
Фотография

23.10.2017
2 фото - Открыть альбом

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...