Показаны сообщения с ярлыком сусветная гісторыя. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком сусветная гісторыя. Показать все сообщения

вторник, 24 августа 2021 г.

Комікс як сродак фарміравання медыяінфармацыйнай пісьменнасці ў навучанні гісторыі

 

Комікс як сродак фарміравання медыяінфармацыйнай пісьменнасці ў навучанні гісторыі

Таццяна Шумель,
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гарадоцкі
навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна”

Ці  вам знаёмыя капітан Холад, прафесар Зум, а Супермэн, Бэтмен, Марвел, Чалавек-павук і іншыя яркія прадстаўнікі ўражлівага сонму супергерояў? (Адказы.) Так, гаворка пойдзе пра коміксы!

Гэты від графічнага мастацтва дазваляе лёгка зрабіць урок цікавым і запамінальным.

Існуе шмат азначэнняў коміксу, аднак усе яны ў цэлым зводзяцца да таго, што комікс уяўляе сабой серыю малюнкаў, у якой распавядаецца якая-небудзь гісторыя. У сучаснай педагогіцы таксама выкарыстоўваецца тэрмін графічная навэла (graphic novel).

Цэлыя пакаленні людзей па ўсім свеце выраслі на коміксах. І да нашых дзён гэты від творчасці застаецца запатрабаваным і любімым сярод дарослых і дзяцей. Аб неверагоднай папулярнасці коміксаў сведчыць і той факт, што самыя гучныя кінапрэм’еры апошніх гадоў так ці інакш звязаныя з легендарнымі кнігамі коміксаў.

Большасць людзей коміксы як сур’ёзную літаратуру не ўспрымаюць. Лічаць, што чытанне коміксаў – гэта занятак забаўляльнага характару, і ніякай пазнавальнай або навучальнай функцыі ён не нясе.

Аднак навукоўцы даказалі, дзеці значна лепш успрымаюць і запамінаюць інфармацыю, атрыманую з малюнка, а не са звычайнага тэксту. Сучасны працэс візуалізацыі інфармацыі змяняе характар яе ўспрымання чалавекам, асабліва падлеткам. Яны лепш засвойваюць візуальную інфармацыю, чым вербальную. Нават даросламу чалавеку сабраць нешта па інструкцыі лягчэй, калі яна суправаджаецца малюнкамі. Такім чынам, малюнкі спрыяюць запамінанню тэксту. Дык чаму б не скарыстацца менавіта гэтай “карыснасцю” коміксу?

Вучню ў яго адукацыйнай дзейнасці патрабуецца вывучыць вялікую колькасць інфармацыі, тэксту, правілаў і інш. Вядома, перавесці ўсе падручнікі ў фармат коміксу не выйсце, але для замацавання пройдзенага або асабліва праблемнага матэрыялу, адлюстраваць яго ў коміксе магчыма. Таксама, коміксы спрыяюць развіццю візуальнага мыслення навучэнцаў.

Коміксы павышаюць матывацыю да вучэння, яны здольныя прыкаваць наш погляд і прымусіць прачытаць рэплікі герояў. Чытаць коміксы значна лягчэй і цікавей, чым доўгія тэксты. Чытанне і разуменне кароткіх коміксаў можа ўсяліць упэўненасць у сваіх здольнасцях, якая часам так неабходная ў працэсе навучання!

Вясёлыя карцінкі забяспечваюць візуальную падтрымку навучанню і, самае галоўнае, дазваляюць зняць напружанне, заціск, які ўзнікае пры вывучэнні незнаёмага матэрыялу. Успомніце, ці добра вы разумееце і запамінаеце інфармацыю, калі напалоханыя і напружаныя? Коміксы настройваюць на жартаўлівы лад, дазваляюць расслабіцца і наш мозг зноў здольны ўспрымаць інфармацыю.

Але ёсць у коміксаў і свае мінусы. Вучыцца на адных коміксах немагчыма, бо чытанне нельга абмяжоўваць толькі маляўнічымі малюнкамі, інакш мы рызыкуем зусім адвыкнуць ад больш аб’ёмных тэкстаў і кніг. Малюнкі не павінны адцягваць ад чытання. Акрамя таго, пры чытанні коміксаў могуць узнікнуць складанасці з разуменнем гумару, бо тое, што лічыцца смешным у адной краіне, можа такім не лічыцца ў іншай.

Разгледзім некалькі класіфікацый коміксаў. Н. В. Чарнова і Н. М. Макарава[1] вылучаюць наступныя віды гістарычных коміксаў:

- безтэкставыя коміксы;

- коміксы на маналагічныя сюжэты;

- дыялагічныя коміксы.

Яшчэ з адной класіфікацыяй я сустрэлася ў работах Г.Э. Давідоўскай[2]:

- коміксы-пародыі на гістарычнае мінулае;

- прыгодніцкія коміксы на фоне гістарычных падзей;

- рэальна-гістарычныя коміксы;

- коміксы аўтабіяграфіі.

Але шмат працуючы з коміксамі, я склала сваю класіфікацыю выкарыстання коміксаў на ўроках:

коміксы, якія выкарыстоўваюцца на арыентацыйна-матывацыйным этапе;
вывучэнне міфаў, легенд, крылатых выразаў;
вывучэнне гістарычных паняццяў, тэрмінаў;
вывучэнне біяграфій гістарычных дзеячаў, мастакоў, пісьменнікаў, навукоўцаў і інш.;
складанне і агучванне інтэрв’ю;
вывучэнне гістарычных дакументаў;
на ўроках абагульнення;
для выніковага паўтарэння вывучанага матэрыялу па тэме, раздзеле;
для ўстанаўлення правільнага ходу гістарычных падзей;
праверка дамашняга задання, этап першаснага замацавання ведаў;
праца ў групах;
састаўленне комікс-канспекта.
На ўроках можна выкарыстоўваць як гатовыя коміксы, так і вучыць школьнікаў ствараць свае (групай або індывідуальна). Стварэнне коміксу, з аднаго боку, гэта цікавае заданне для саміх навучэнцаў. Пры гэтым не абавязкова ўмець маляваць. Можна зрабіць комікс-калаж або выкарыстоўваць сучасныя камп’ютарныя праграмы.

Выкарыстоўваць коміксы можна ў розных варыяцыях і на розных этапах урока. Разглзедзім варыянты майго выкарыстання коміксаў на ўроках гісторыі[3]:

1. Коміксы, якія выкарыстоўваюцца на арыентацыйна-матывацыйным этапе.

З мэтай зацікавіць, прыцягнуць увагу навучэнцаў да новай тэмы на арганізацыйна-матывацыйным этапе можна выкарыстаць папярэдне створаны комікс. Да прыкладу, падчас вывучэння тэмы “Легендарны пачатак Рыма” (§ 17 вучэбнага дапаможніка, сусветная гісторыя, V клас) вучням дэманструецца комікс на якім часткова адлюстравана легенда аб заснаванні Рыма. Ім прапаноўваецца разгледзець комікс і адказаць на пытанні да яго. Заслухаўшы адказы, настаўнік не гаворыць, ці ёсць сярод іх правільныя. Пасля вывучэння новай тэмы ў канцы ўрока вучні вяртаюцца да комікса і настаўнік расказвае легенду аб заснаванні Рыма. Такім чынам, вучні атрымоўваюць адказы на пытанні, якіх не ведалі на пачатку ўрока.

понедельник, 7 сентября 2020 г.

К изучению вопроса о возникновении религии и значении анимизма ( 10 класс, всемирная история)

 

К изучению вопроса о возникновении религии и значении анимизма

(§ 2 «Первобытная история человечества», пункт «Появление религии и искусства»[1])

При изучении вопроса о возникновении религии в 10 классе авторами учебного пособия по всемирной истории предлагается схема «Ранние формы религии» (с. 20 учебного пособия), которая представляет анимизм как обобщающую форму древнего религиозного сознания, неразрывно связанную с вторичными формами. Для того, чтобы учителю было проще объяснить учащимся вопросы возникновения религии, предлагается данный материал.

Когда речь идет о понимании традиционных, ранних, «первобытных» форм религии в постсоветской системе школьного, и не только школьного образования часто еще используется старая схема, когда всеобщими, важнейшими и равнозначными формами древнейшей религии называют анимизм, тотемизм и фетишизм. 

понедельник, 25 мая 2020 г.

Матэрыялы да заняткаў па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі

Матэрыялы да заняткаў па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, распрацаваныя настаўнікамі Беларусі з дапамогай сэрвісаў вэб 2.0.
У ніжэйпрадстаўленых табліцах сістэматызаваныя матэрыялы па вучэбных прадметах "Гісторыя Беларусі " і "Сусветная гісторыя".


Абедзве табліцы маюць аркушы па кожнаму класу і даступныя да рэдагавання.

воскресенье, 31 марта 2019 г.

Асобы ў гісторыі

Цікавым падаецца праект "Личности" . Відаць зроблены па матывах часопіса з такой жа назвай.

Біяграфічны банк даных "Асобы" - гэта адзіны біяграфічны рэсурс, які дазваляе групаваць і аналізаваць дадзеныя пра людзей, якія жылі ў розныя перыяды існавання цывілізацыі і якія пакінулі след у гісторыі чалавецтва.

четверг, 24 января 2019 г.

Рабочие листы по всемирной истории, 10 класс

Рабочие листы по всемирной истории, 10 класс по теме "Вторая мировая война. Великая Отечественная война"

Предлагаю вашему вниманию рабочие листы на шесть уроков по теме. Рабочие листы представляют собой набор заданий по определённому параграфу: работа с документами, картами, плакатами и карикатурами, проблемные задания, "Алфавит". Есть место для работы с гексами и создание интеллект-карт или лент времени.
Каждый лист представляет собой 4 страницы. Их можно распечатывать как брошюру (в формате 2 странице на 1 листе). Ссылки на рабочие листы, а также на тест в формате EasyQuizy, представлены ниже.

РЛ1  РЛ2  РЛ3  РЛ4 РЛ5  РЛ6
ССЫЛКА на тест

Примеры заполненных листов

Здымак Галі Свентухоўскай  Ð—дымак Галі Свентухоўскай 

вторник, 1 января 2019 г.

Гексы, 7 клас, сусветная гісторыя, Эпоха Адраджэння. Таццяна Шумель

Даслала Таццяна Шумель, настаўніца гісторыі,

Гарадоцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Маладзечанскага раёна"

На працягу апошніх гадоў у школах Вялікабрытаніі шырока выкарыстоўваецца так званае гексаганальнае навучанне (Hexagon Learning). Па-простаму - гексы. 
Гексы - шасцівугольнікі, выразаныя з паперы ці пластыка.
На гексах можа быць напісана, намалявана, раздрукавана ўсё, што заўгодна, па тэме ўрока. Таксама гексы могуць быць пустыя, каб вучні маглі самі напісаць на іх паняцці і скласці логіка-сэнсавую мадэль. 
Ідэя гэтага метаду заключаецца ў тым, што, каб веды былі трывалымі, яны павінны лагічна абапірацца на раней засвоеныя веды вучняў, лагічна выцякаць і вырошчвацца з іх. 
Складаючы з набору гексаў малюнак (пазл), дзеці ўсталёўваюць лагічную сувязь паміж тымі карткамі, якія сутыкаюцца сваімі бакамі, і гэтыя сувязі становяцца бачнымі. Кожнае паняцце, запісанае на асобным гексе, можа быць звязана з іншымі.  Відавочна, што няма адзінага правільнага спосабу скласці ўзор. Вучні могуць некалькі разоў перакладаць карткі, каб паказаць глыбокае разуменне, па іншаму патлумачыць логіку і сувязі на карціне, якую яны  яны стварылі.


Таццяна Шумель: "На ўроку сусветнай гісторыі ў 7 класе апрабавала працу з гексамі.  Вучні (у мяне ў класе іх 5 чалавек, таму атрымалася 1 група) атрымалі гексы з размешчанай на іх інфармацыяй па тэмах «Сцвярджэнне новых ідэй у эпоху Адраджэння» і «Мастацтва эпохі Адраджэння». Ім неабходна было знайсці ключавое паняцце («Эпоха Адраджэння»), якое адносіцца да гэтых параграфаў і скласці 4 групы гексаў («Вялікія летуценнікі», «Літаратура Рэнесансу», «Вялікія італьянскія мастакі», «Мастакі Рэнесансу Паўночнай Еўропы»), звязаных паміж сабой. Гексы у гэтых групах таксама павінны быць узаемазвязаныя. Спачатку вучні абмяркоўвалі і раскладвалі гексы ў групе, а потым абаранялі сваю работу. Выступілі ўсе і не па аднаму разу. Нават слабы вучань, пакуль да яго дайшла чарга абараняць свой выбар (яму выпалі для абароны гексы з групы «Вялікія летуценнікі»: Партрэт Томаса Мора і назва яго кнігі «Утопія»), зразумеў, што ад яго патрабуецца і, дзесьці з дапамогай, а дзесьці і сам, змог абгрунтаваць сувязь гэтых гексаў з гексамі «Эпоха Адраджэння», «гуманізм», «Эразм Ратэрдамскі» і «Тамаза Кампанела».
А цяпер разгледзім, напрыклад, групу «Вялікія італьянскія мастакі». У яе ўваходзяць наступныя гексы: Леанарда да Вінчы, Рафаэль Санці, Мікеланджэла; выявы карцін Леанарда да Вінчы «Мона Ліза» і «Тайная вячара», Рафаэль Санці – «Сіксцінская Мадонна» і «Афінская школа»; Мікеланджэла аўтар статуі «Аплакванне Хрыста». Усе гэтыя людзі – італьянцы, мастакі, гуманісты, якія жылі і працавалі ў адзін час (сувязь з эпохай Адраджэння). Аналагічным чынам усталёўваюцца сувязі ў іншых групах і паміж групамі.
У канцы работы робіцца выснова аб узаемасувязі ўсіх чатырох груп гексаў з ключавым паняццем.
Я яшчэ прапанавала вучням перабудаваць гексы, калі ў іх пасля абмеркавання ўсіх груп з’явіліся іншыя варыянты злучэння гексаў, і растлумачыць, чаму яны так зрабілі."

суббота, 29 декабря 2018 г.

Прэзентацыя дыдактычнага дапаможніка "Мінскае гета",

Добры вечар, калегі! Запрашаем тых, каму цікава, заўтра на прэзентацыю дыдактычнага дапаможніка "Мінскае гета", якая адбудзецца а 15й гадзіне ў Гістарычнай майстэрні ім. Л.Левіна (г. Мінск, вул. Сухая, 25). Больш па спасылцы -- http://www.nashapamiac.org/archive/viewfullnews?id=481

суббота, 19 сентября 2015 г.

АрзамасАкадэмія

Арзамас - гэта некамерцыйны асветніцкі праект, прысвечаны гуманітарным ведам. 

У аснове ляжаць курсы Арзамас, або «гуманітарныя серыялы», - кожны на сваю тэму. Раз у два тыдні аўтары адкрываюць новую «кафедру»: па чацвяргах на сайце з'яўляюцца новыя курсы па гісторыі, літаратуры, мастацтву, антрапалогіі, філасофіі .

Курсы Арзамас - гэта спалучэнне кароткіх відэалекцый, прачытаных навукоўцамі, і матэрыялаў, падрыхтаваных рэдакцыяй: даведачных нататак і доўгіх артыкулаў, фотагалерэй і фрагментаў кінахронікі, цытат з забытых кніг і інтэрв'ю са спецыялістамі - усяго, што дапаможа паўней раскрыць тэму.

Арзамас складаецца з курсаў, кожны з якіх прысвечаны пэўнай тэме. Кожны чацвер публікуецца новы курс, але ўсе апублікаваныя раней заўсёды можна знайсці ў архіве.

Кожны курс складаецца з некалькіх 15-хвілінных видеолекций (эпізодаў). Кожны эпізод, у сваю чаргу, забяспечаны разнастайнымі матэрыяламі - тэкстамі, фатаграфіямі, картамі і т. д., якія дадаткова раскрываюць тэму.

На старонцы кожнага эпізоду вы знойдзеце ўсе матэрыялы, якія яго суправаджаюць. У кожнага эпізоду - свой набор матэрыялаў.
Пад кожным эпізодам вы заўсёды знойдзеце "стужка часу", якая дапаможа зарыентавацца ў храналогіі падзей.

Матэрыял - гэта, як правіла, тэкст на звязаную з эпізодам тэму. Калі на сайце нічога не зламалася, вы можаце перайсці да матэрыялу, не спыняючыся ад прагляду эпізода. Пераходзіць з аднаго матэрыялу на іншы вы можаце, націскаючы на стрэлачкі «налева» і «направа».

четверг, 9 апреля 2015 г.

Першабытнае мастацтва. Віртуальны музей.

   Галоўная асаблівасць праекта "Першабытнае мастацтва. Віртуальны музей" у тым, што тут як быццам у адным музеі сабраны экспанаты, якія на самай справе захоўваюцца ў зусім розных музеях, у розных краінах і нават на розных кантынентах. 
   Яшчэ адна немалаважная асаблівасць складаецца ў тым, што наш "музей" спалучае ў сабе экспазіцыю традыцыйнага музея з музеем-запаведнікам на адкрытым паветры. Гэта дазваляе прадставіць гісторыка-археалагічныя помнікі ў іх натуральным ландшафтным кантэксце і паказваць іх у разрэзе, у розных ракурсах і гіпатэтычных рэканструкцыях.
   Ідэя стварэння дадзенага сайта ўзнікла на кафедры археалогіі Кемераўскага дзяржаўнага універсітэта (КемГУ) падчас падрыхтоўкі міжнароднай канферэнцыі па першабытнаму мастацтву, якая прайшла ў Кемерава ў жніўні 1998 г. Праект быў падтрыманы Інстытутам "Адкрытае грамадства".
   А калі ў Вас ёсць цікавасць да перыяду, які папярэдні з'яўленню мастацтва (больш за 3 млн. гадоў), то пачніце з радзелу "Антрапагенез".

 Нажаль  апошнія навіны і змену ў змест сайта былі зроблены ў 2001 годзе. але яго матэрыялы можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі Старажытнага свету ў 5 класе.

Візантыйская дзяржава

Гэты сайт прысвечаны дзяржаве, якое многія традыцыйна называюць Усходняй Рымскай імперыяй або Візантыяй. Змест сайта складаюць як артыкулы і матэрыялы, размешчаныя непасрэдна на сайце, так і спасылкі на адпаведныя рэсурсы сеткі. Старонка кожнага тэматычнага раздзела падзелена гарызантальнай рысай, дзелячай ўсе спасылкі па гэтых двух прыкметах.
У сапраўдны момант на сайце прысутнічаюць, пераважна, спасылкі на іншыя сеткавыя рэсурсы. 
Матэрыялы сайта прысвечаны наступным пытанням:геаграфія імперыі, сталіца імперыі, кіраўнікі імперыі, рэлігія імперыі, ўнутраная прылада, ваенная справа, культура і мастацтва, побыт і норавы, суседзі імперыі, 
Раманы => росия, византиноведение, візантыйскія вобразы, Раздзел "Бібліятэка" змяшчае спасылкі на бібліятэкі інтэрнэт-сеткі.

Калекцыя "Гістарычныя дакументы"

Калекцыя "Гістарычныя дакументы" - адна з частак Расійскага агульнаадукацыйнай партала, якая ўключае ўключае больш за 1000 рэсурсаў: тэксты дакументаў, малюнкі, артыкулы, біяграфіі, аўдыё- і відэадакументы. Матэрыялы калекцыі прызначаны для ўстаноў сярэдняй адукацыі. Большая частка тэкставых матэрыялаў ілюстравана. Змяшчана біяграфічная інфармацыя пэныў гістарычных дзеячаў, артыкулы на гістарычную тэму. Існуе шматузроўневы рубрыкатар: па асобам, па гістарычнаму перыяду, па тэрыторыі, а таксама ёсць магчымасць пошуку па некалькіх параметрах. Маецца сувязь з іншымі калекцыямі партала па перыядзе часу.

Гісторыя войнаў ад старажытнасці да нашых дзён

Сайт "Гісторыя войнаў". Мэтай гэтага праекта з'яўляецца падрабязная энцыклапедыі вайне. На першым этапе плануецца стварыць храналагічныя табліцы войнаў ад дзён цяперашніх да глыбокай старажытнасці. Кожная вайна ў такой табліцы , па меры магчымасці, прадстаўлена табліцай ўжо непасрэдна падзей гэтай вайны. 
   На сайце ёсць серыя "Гістарычныя замалёўкі". Артыкулы прысвечаныя асобным бітвам і выдатным асобам.
   У  пашыраным выглядзе праект існуе тут, пад назвай "Гісторыя войнаў і ваенных канфліктаў". 
   Раздзел "Старажытны свет" змяшчае матэрыял па катэгорых: "Войны Старажытнага Егіпта", "Войны Старажытнага Рыма", "Войны Старажытнага свету". Раздзел "Сярэднія вякі" штрымлівае інфармацыю па ваенна-палітычнай храналогіі франкаў і войнам Сярэднявечча. Аб напалеонаўскіх войнах, грэка-турэцкай вайне 1897 г., марскіх бітвах ў XVII-XIX стст. і інш. можна даведацца з матэрыялаў раздзела "Новы час". Аб харамскай бітве, суэцкім крызісе, бітвах Першай і Другой сусветных войнаў і інш. чытайце ў раздзеле "Навейшы час".
   Цікавая інфармацыя аб звязаных з геаграфічнымі назвамі аенна-палітычных падзей прадстаўлена ў раздзеле "Ваенная геаграфія", дзе таксама разглядаюцца войны, канфлікты, паўстанні ў Америках, на тэрыторыі Аўстраліі і войны аўстралійцаў, афрыканскія войны за пяць з паловай тысяч гадоў: ад аб'яднання Старажытнага Егіпта да вайны ў Лівіі нашых дзён. Разгляду ролі гарадоў у ваенна-палітычнай гісторыі прысвечаны падраздзел "Гарады" у якім удзелена ўвага двум беларускім гарадам - Віцебску і Магілёву.
Раздзел "Біяграфіі" змяшчае біяграфічныя звесткі ваеначальнікаў, камандзіраў, паўкаводцаў па краінах: "Балгарыя", "Венгрыя", "Егіпет", "Ірак", "Іран", "Малдова", "СССР", "Турцыя", "Украіна", "Хазарскі каганат".
Таксама праект змяшчае інфармацыю аб войнах на пачатак 2015 года.
Бардовым пазначаны вайны з лікам ахвяр больш за 10 тысяч чалавек, чырвоным - ад 5 да 10 тысяч, аранжавым - да 1 тысячы чалавек у год.

Мифы Старажытнай Грэцыі

   
Матэрыялы сайта "Мифы Старажытнай Грэцыі" можна выкарыстоўваць пры вывучэнні тэм па гісторыі і культуры Старажытнай Грэцыі. На сайце Вы можаце даведацца ўсё пра багоў і герояў Элады, прачытаць поўныя тэксты паэмы Гамера "Іліяда" і паэм Гесіёда "Аб паходжанні багоў" і "Працы і дні", а таксама знайсці старажытнагрэцкія міфы паводле Мікалая Куна, а таксама гісторыі пра Геракла і Адысею, пераказаныя Г.Л. Олдзі. Рубрыка "Міфалагічны слоўнік" змяшчае 1077 артыкулаў.

Праект "Грэцкія міфы ў сусветнай паэзіі" пазнаёміць Вас з лепшымі творы вялікіх паэтаў на міфалагічныя сюжэты. У раздзеле "Міфалагічныя карціны" Вы можаце ўбачыць палотны вялікіх майстроў, прысвечаныя старажытнагрэцкім міфам і легенд. У "Відэатэке" змешчаны каталог мастацкіх фільмаў і мультфільмаў, знятых па сюжэтах грэчаскай міфалогіі, а ў раздзеле "Бібліяграфія" - спіс літаратуры па міфам старажытнай Грэцыі на рускай мове. У раздзеле "Рэфераты" можна знайсці унікальную падборку рэфератаў, прысвечаных антычнай культуры і гісторыі.

воскресенье, 29 марта 2015 г.

Настаўніку гісторыі / Матэрыялы да ўрока

На сайце "Настаўніку гісторыі / Матэрыялы да ўрока"прадстаўлена калекцыя лічбавых адукацыйных рэсурсаў, прызначаных для выкарыстання настаўнікамі гісторыі і грамадазнаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўрокаў. Аўтар - настаўнік ДУА "Ліцэй Івацэвіцкага раёна" Пётр Сітнік.
Усе матэрыялы, што размешчаны на сайце, прызначаныя для некамерцыйнага выкарыстання.
Матэрыял падзелены па катэгорыях:

  • Сусветная гісторыя.10 клас.
  • Сусветная гісторыя. 11 клас.
  • Гісторыя Беларусі. 10 клас.
  • Гісторыя Беларусі. 11 клас.
  • Вялікая Айчынная вайна савецкага народа.
  • Знаўца гісторыі 10-11 класы.
  • Грамадазнаўства. 10 клас.
  • Грамадазнаўства. 11 клас.

среда, 18 марта 2015 г.

Дынамічная візуалізацыя гістарычнага працэсу

 
 
Асноўныя пісьмовыя сістэмы свету (з сайта http://datareview.info)


    
    У апошні час сярод трэндаў сучасная адукацыі вельмі часта згадваюць візуалізацыю. Шырока вядомым стаў такі спосаб падачы інфармацыі як інфаграфіка, набірае папулярнасць скрайбінг, ёсць цікавасць у вучняў і настаўнікаў да сторытэлінга. Інфаграфіка часцей за ўсё ёсць ілюстрацыя (для вучняў), а скрайбінг (або сторытэлінг) канчатковай мэтай мае стварэнне выніковага прадукту (самімі вучнямі). Таму навучальныя ролі ў інфаграфіке і скрайбинга розныя, яны накіраваны на дасягненне розных задач рознымі спосабамі.
   Калі складаны і заблытаны працэс можна візуалізаваць, то ён становіцца прасцей для разумення. Так можна сказаць і аб гістарычным працэсе. Самая простая і ўсім знаёмая візуалізацыя гістарычнага працэсу - гэта гістарычная карта. Але што атрымаецца, калі яна будзе дынамічнай?
  Дынамічная візуалізацыя вельмі добра адлюстроўвае досыць працяглыя часовыя працэсы, сціскаючы і паскараючы іх. Так, напрыклад, ход сусветнай гісторыі становіцца больш наглядным пры праглядзе 3-хв. аніміраванай карты гісторыі Еўропы, 13-хв. гісторыі старажытных цывілізацый.

Мы назіраем за росквітам імпэрыяў і асобных краін, хуткае змяненне межаў, з перакройванне, пашырэнне распавядае аб ваенных дзеяннях. Становяцца зразумелымі часовыя рамкі перыядаў стабільнасці і развіцця дзяржаў.
Альбо тысячагадовая гісторыя войн пакажа ўвесь жах ваенных гадоў.




вторник, 17 марта 2015 г.

Гарады-прывіды

     Горад-прывід - гэта не тэрмін з дыскусіі пісьменнікаў-фантастаў і іншых футуролагаў. Гэта тычыцца сённяшняга дня... Лаканічны тэрмін "гарады-прывіды" пазначае населеныя пункты, якія адрозніваюцца ад паселішчаў у звыклым адчуванні паняцці гэтага слова ці валодаюць арыгінальнымі ўласцівасцямі. Іх як правіла аб'ядноўваюць у некалькі катэгорый. Гарады-прывіды могуць ставіцца адразу да некалькіх з пералічаных катэгорый або пераходзіць з адной катэгорыі ў іншую.
Фотаздымак з сайта "Гарады-прывиды"

    Рэсурс "Гарады-прывиды" прапануе пазнаёміцца з якія паміраюць гарадамі, мёртвымі, зніклымі, страчанымі, міфічнымі, уваскрэслымі, выдуманымі, а таксама гарадамі-дэкарацыямі і гарадамі-цёзкі.

понедельник, 16 марта 2015 г.

Проект "ВебЛандия" - более 600 сайтов для детей и не только

Проект "ВебЛандия" - это результат совместной деятельности ОАО «Вымпелком» и Российской государственной детской библиотеки. Проект "Вебландия" - это более 600 сайтов, и их число растет. Чтобы не запутаться в ее сетях, можно воспользоваться рубрикатором. На этих сайтах нет рекламы и платных материалов.На этих сайтах общаются, играют, объединяются и учатся. Каждый сайт – уникален и по-своему интересен.

Видеоуроки в Интернет - сайт для учителей и школьников

Сайт "Видеоуроки в интернет", разработан для помощи учителям в их повседневной работе. На сайте вы найдете видеоуроки, тесты, презентации, поурочные планы, разработки уроков, сценарии мероприятий, материалы для внеклассной работы и  прочие полезные материалы для учителей информатики, математики, физики, химии, истории и других предметов. 
Руководитель проекта - учитель информатики Д.А. Тарасов.
На канале  Youtube у сайта есть свой канал
Раздел сайта "История" содержит в себе материалы, которые будут полезны при изучении и преподавании истории.
Здесь можно ознакомиться и скачать видеоуроки по истории, уроки истории, тесты, презентации, планирование по истории. А так же найти много  полезного материала для учителя истории. 

воскресенье, 15 марта 2015 г.

Документы XX века

 
Свидетельство об окончании училища. Начало ХХ века. ( с сайта festival.1september.ru)
 Проект «Документы XX века» представляет собой собрание исторических источников за XX столетие. В него входят тексты, когда-либо опубликованные в различных бумажных и электронных сборниках документов. В подавляющем большинстве текстов указаны архивные адреса, издания, в которых они впервые были опубликованы, и те издания, из которых эти тексты были взяты для размещения на сайте «Документы XX века». Здесь приводятся также адреса в интернете, если тексты были перепечатаны уже в оцифрованном виде.
      Проект «Документы XX века» - сводный электронный архив, и у него, разумеется, тоже есть своя система размещения текстов, призванная помочь читателю-исследователю найти нужный документ. Система навигации существенно отличается от традиционной для бумажных архивов. Во-первых, вы можете посмотреть полный перечень тэгов – вдруг там уже есть та тема, которая вас интересует. Тэги весьма разнообразны: тут есть такие подшивки документов как «Курилы», «Коллективизация», «Аландские острова», «Еврейские погромы»... В вводных справочных статьях этих подшивок как правило дано уточнение: что именно объединяет подшивка с таким наименованием. Например, в подшивке «ЦК КПСС» объясняется, что сюда включены и документы и ЦК РКП(б), и ЦК ВКП(б). А подшивка «МИД СССР» включает в себя и документы НКИД, но исключает бумаги дореволюционного и постсоветского МИДа.

суббота, 14 марта 2015 г.

Исторические реконструкции Starmedia (ч. 5)


Постер на сайте Starmedia 
"Открытый космос" - 5 серий.  Документальный цикл посвящен рассказу о наиболее драматических событиях истории космонавтики. Раскрывая секреты преодоления законов природы, ограничивающих возможность полета за пределы земной атмосферы, в документальном цикле также развенчиваются мифы, связанные с современным представлением истории космонавтики, называются забытые имена, анализируются проблемы, стоявшие перед конструкторами ракетной техники ХХ века. Фильм также приоткроет завесу тайны противостояния СССР, Германии и США в ракетно-космической «гонке».

постер на сайте Star media
"Титаник" - 2 серии. Корабль, который строился как символ торжества человеческого разума и технологий, погиб в первом же своем плавании. 8 роковых совпадений, исследование конструктивных ошибок, странные предсказания, переживания очевидцев. 2 200 человек на борту... и один шанс спастись. До сегодняшнего дня «Титаник» остается символом незащищенности человека перед стихией и фатальным стечением обстоятельств.

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...