Показаны сообщения с ярлыком гісторыя Беларусі. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком гісторыя Беларусі. Показать все сообщения

вторник, 24 августа 2021 г.

Комікс як сродак фарміравання медыяінфармацыйнай пісьменнасці ў навучанні гісторыі

 

Комікс як сродак фарміравання медыяінфармацыйнай пісьменнасці ў навучанні гісторыі

Таццяна Шумель,
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гарадоцкі
навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна”

Ці  вам знаёмыя капітан Холад, прафесар Зум, а Супермэн, Бэтмен, Марвел, Чалавек-павук і іншыя яркія прадстаўнікі ўражлівага сонму супергерояў? (Адказы.) Так, гаворка пойдзе пра коміксы!

Гэты від графічнага мастацтва дазваляе лёгка зрабіць урок цікавым і запамінальным.

Існуе шмат азначэнняў коміксу, аднак усе яны ў цэлым зводзяцца да таго, што комікс уяўляе сабой серыю малюнкаў, у якой распавядаецца якая-небудзь гісторыя. У сучаснай педагогіцы таксама выкарыстоўваецца тэрмін графічная навэла (graphic novel).

Цэлыя пакаленні людзей па ўсім свеце выраслі на коміксах. І да нашых дзён гэты від творчасці застаецца запатрабаваным і любімым сярод дарослых і дзяцей. Аб неверагоднай папулярнасці коміксаў сведчыць і той факт, што самыя гучныя кінапрэм’еры апошніх гадоў так ці інакш звязаныя з легендарнымі кнігамі коміксаў.

Большасць людзей коміксы як сур’ёзную літаратуру не ўспрымаюць. Лічаць, што чытанне коміксаў – гэта занятак забаўляльнага характару, і ніякай пазнавальнай або навучальнай функцыі ён не нясе.

Аднак навукоўцы даказалі, дзеці значна лепш успрымаюць і запамінаюць інфармацыю, атрыманую з малюнка, а не са звычайнага тэксту. Сучасны працэс візуалізацыі інфармацыі змяняе характар яе ўспрымання чалавекам, асабліва падлеткам. Яны лепш засвойваюць візуальную інфармацыю, чым вербальную. Нават даросламу чалавеку сабраць нешта па інструкцыі лягчэй, калі яна суправаджаецца малюнкамі. Такім чынам, малюнкі спрыяюць запамінанню тэксту. Дык чаму б не скарыстацца менавіта гэтай “карыснасцю” коміксу?

Вучню ў яго адукацыйнай дзейнасці патрабуецца вывучыць вялікую колькасць інфармацыі, тэксту, правілаў і інш. Вядома, перавесці ўсе падручнікі ў фармат коміксу не выйсце, але для замацавання пройдзенага або асабліва праблемнага матэрыялу, адлюстраваць яго ў коміксе магчыма. Таксама, коміксы спрыяюць развіццю візуальнага мыслення навучэнцаў.

Коміксы павышаюць матывацыю да вучэння, яны здольныя прыкаваць наш погляд і прымусіць прачытаць рэплікі герояў. Чытаць коміксы значна лягчэй і цікавей, чым доўгія тэксты. Чытанне і разуменне кароткіх коміксаў можа ўсяліць упэўненасць у сваіх здольнасцях, якая часам так неабходная ў працэсе навучання!

Вясёлыя карцінкі забяспечваюць візуальную падтрымку навучанню і, самае галоўнае, дазваляюць зняць напружанне, заціск, які ўзнікае пры вывучэнні незнаёмага матэрыялу. Успомніце, ці добра вы разумееце і запамінаеце інфармацыю, калі напалоханыя і напружаныя? Коміксы настройваюць на жартаўлівы лад, дазваляюць расслабіцца і наш мозг зноў здольны ўспрымаць інфармацыю.

Але ёсць у коміксаў і свае мінусы. Вучыцца на адных коміксах немагчыма, бо чытанне нельга абмяжоўваць толькі маляўнічымі малюнкамі, інакш мы рызыкуем зусім адвыкнуць ад больш аб’ёмных тэкстаў і кніг. Малюнкі не павінны адцягваць ад чытання. Акрамя таго, пры чытанні коміксаў могуць узнікнуць складанасці з разуменнем гумару, бо тое, што лічыцца смешным у адной краіне, можа такім не лічыцца ў іншай.

Разгледзім некалькі класіфікацый коміксаў. Н. В. Чарнова і Н. М. Макарава[1] вылучаюць наступныя віды гістарычных коміксаў:

- безтэкставыя коміксы;

- коміксы на маналагічныя сюжэты;

- дыялагічныя коміксы.

Яшчэ з адной класіфікацыяй я сустрэлася ў работах Г.Э. Давідоўскай[2]:

- коміксы-пародыі на гістарычнае мінулае;

- прыгодніцкія коміксы на фоне гістарычных падзей;

- рэальна-гістарычныя коміксы;

- коміксы аўтабіяграфіі.

Але шмат працуючы з коміксамі, я склала сваю класіфікацыю выкарыстання коміксаў на ўроках:

коміксы, якія выкарыстоўваюцца на арыентацыйна-матывацыйным этапе;
вывучэнне міфаў, легенд, крылатых выразаў;
вывучэнне гістарычных паняццяў, тэрмінаў;
вывучэнне біяграфій гістарычных дзеячаў, мастакоў, пісьменнікаў, навукоўцаў і інш.;
складанне і агучванне інтэрв’ю;
вывучэнне гістарычных дакументаў;
на ўроках абагульнення;
для выніковага паўтарэння вывучанага матэрыялу па тэме, раздзеле;
для ўстанаўлення правільнага ходу гістарычных падзей;
праверка дамашняга задання, этап першаснага замацавання ведаў;
праца ў групах;
састаўленне комікс-канспекта.
На ўроках можна выкарыстоўваць як гатовыя коміксы, так і вучыць школьнікаў ствараць свае (групай або індывідуальна). Стварэнне коміксу, з аднаго боку, гэта цікавае заданне для саміх навучэнцаў. Пры гэтым не абавязкова ўмець маляваць. Можна зрабіць комікс-калаж або выкарыстоўваць сучасныя камп’ютарныя праграмы.

Выкарыстоўваць коміксы можна ў розных варыяцыях і на розных этапах урока. Разглзедзім варыянты майго выкарыстання коміксаў на ўроках гісторыі[3]:

1. Коміксы, якія выкарыстоўваюцца на арыентацыйна-матывацыйным этапе.

З мэтай зацікавіць, прыцягнуць увагу навучэнцаў да новай тэмы на арганізацыйна-матывацыйным этапе можна выкарыстаць папярэдне створаны комікс. Да прыкладу, падчас вывучэння тэмы “Легендарны пачатак Рыма” (§ 17 вучэбнага дапаможніка, сусветная гісторыя, V клас) вучням дэманструецца комікс на якім часткова адлюстравана легенда аб заснаванні Рыма. Ім прапаноўваецца разгледзець комікс і адказаць на пытанні да яго. Заслухаўшы адказы, настаўнік не гаворыць, ці ёсць сярод іх правільныя. Пасля вывучэння новай тэмы ў канцы ўрока вучні вяртаюцца да комікса і настаўнік расказвае легенду аб заснаванні Рыма. Такім чынам, вучні атрымоўваюць адказы на пытанні, якіх не ведалі на пачатку ўрока.

понедельник, 25 мая 2020 г.

Матэрыялы да заняткаў па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі

Матэрыялы да заняткаў па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, распрацаваныя настаўнікамі Беларусі з дапамогай сэрвісаў вэб 2.0.
У ніжэйпрадстаўленых табліцах сістэматызаваныя матэрыялы па вучэбных прадметах "Гісторыя Беларусі " і "Сусветная гісторыя".


Абедзве табліцы маюць аркушы па кожнаму класу і даступныя да рэдагавання.

четверг, 16 апреля 2020 г.

Выкарыстанне на ўроках гісторыі Беларусі комікса "К. Каліноўскі. Паўстанне 1863-1864 гг."

Комікс "К. Каліноўскі. Паўстанне 1863-1864 гг." (аўтар - Т. Шумель)

Уяўнае комікс-інтэрв’ю з К. Каліноўскім. 8 клас, гісторыя Беларусі. Паўстанне 1863-1864 гг.

Пытанні і заданні:
1. Назавіце, пра якую гістарычную асобу расказваецца ў коміксе.
2. Станоўчым ці – адмоўным героем, на вашу думку, з’яўляецца К. Каліноўскі для беларускага народа. Растлумачце, якім чынам аўтар комікса гэта паказаў.
3. Што новага вы даведаліся з біяграфіі дадзенага гістарычнага персанажа?
4. Ці можаце вы дабавіць яшчэ якія-небудзь звесткі пра дадзеную гістарычную асобу?
5. Калі б у вас была магчымаць сустрэцца з дадзенай асобай, якія пытанні вы яму задалі?
6. Складзіце сінквейн пра дадзеную гістарычную асобу.
7. Выкарыстоўваючы ПАПВ-формулу (“Я лічу, што...”, “Таму што...", "Я магу даказаць гэта на прыкладзе...", "Таму я раблю выснову ...".), выкажыце свае адносіны да дадзенай гістарычнай асобы.
8. Ці ёсць у коміксе гістарычныя памылкі? Калі так, то якія?
9. Як вы лічыце, ці патрэбна беларусам ушаноўваць памяць пра К. Каліноўскага? Калі так, то якім чынам?

среда, 26 февраля 2020 г.

“Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі ва ўмовах першай расійскай рэвалюцыі”. Гісторыя Беларусі, 8 клас


Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі 
ва ўмовах першай расійскай рэвалюцыі
    На другім уроку па тэме “Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі ва ўмовах першай расійскай рэвалюцыі” вучні 8 класа пазнаёміліся з паняццямі “Дзяржаўная дума”, “выбары”, “перадвыбарная праграма”. З папярэдняга параграфа ўспомнілі, што такое “нацыянальнае пытанне”, “аўтаномія”, “нацыя”, “права нацый на самавызначэнне”.
    Навучэнцам было прапанавана ўявіць сябе жыхарамі беларускіх зямель пачатку ХХ ст. і прыняць удзел у выбарах у І Дзяржаўную думу Расійскай імперыі.
   Клас быў падзелены на тры групы, у залежнасці ад колькасці палітычных лагераў.   Навучэнцам неабходна было прааналізаваць праграмныя патрабаванні дадзеных лагераў і на іх аснове скласці комікс-лістоўку для ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

Пасля адбылася “перадвыбарная сустрэча з выбаршчыкамі”. Кожная група прэзентавала сваю работу. Далей адбылося галасаванне. Правілы галасавання: члены груп маглі аддаць голас толькі адзін раз і толькі за праграму іншых палітычных лагераў. Перамагае той лагер, які набраў найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў.

   Вынікі галасавання груп у класе параўноўваюцца з вынікамі сапраўднага галасавання.
      Далей навучэнцы прааналізавалі:
- якая сацыяльна-эканамічная сітуацыя склалася на беларускіх землях у пачатку ХХ ст.;
- чаму большасць галасоў ад беларускіх губерняў атрымалі менавіта прадстаўнікі буржуазна-дэмакратычнага лагера (кадэты);
- чаму рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі – эсэры, бунд, бальшавікі – наогул адмовіліся ад удзелу ў выбарах;

- чаму ў час выбараў у ІІ Думу ў заходніх губернях перамаглі манархісты і акцябрысты.

воскресенье, 31 марта 2019 г.

Асобы ў гісторыі

Цікавым падаецца праект "Личности" . Відаць зроблены па матывах часопіса з такой жа назвай.

Біяграфічны банк даных "Асобы" - гэта адзіны біяграфічны рэсурс, які дазваляе групаваць і аналізаваць дадзеныя пра людзей, якія жылі ў розныя перыяды існавання цывілізацыі і якія пакінулі след у гісторыі чалавецтва.

вторник, 29 января 2019 г.

Што вы ведаеце пра каралёў Рэчы Паспалітай

Што вы ведаеце пра каралёў Рэчы Паспалітай?

226 гадоў на мапе сьвету праіснавала дзяржаву пад назвай Рэч Паспалітая. Часта яна застаецца ў цені Полацкага княства, ВКЛ, БНР і БССР, але гэта таксама быў вельмі цікавы гістарычны перыяд. Трынаццаць каралёў кіравалі Рэччу Паспалітай за гэты час. Сярод іх былі яркія і неардынарныя асобы. «НН» прапануе невялікі тэст на веданне гэтага перыяду нашай гісторыі.

Тэст ад "Нашй Нівы" можна прайсці тут 

Беларуская Гульня Прастолаў.

Беларуская Гульня Прастолаў. Як змагаліся паміж сабой арыстакратычныя дамы ВКЛ.


Артыкул аб палітычным становішчы Рэчы Паспалітай, аб перадумовах і прычынах падзелаў Рэчы паспалітай.

Артыкул тут 

пятница, 4 января 2019 г.

Метадычны комплекс для вывучэння тэмы «Станаўленне беларускай дзяржаўнасці»


У камплект уваходзяць  8 відэаролікаў і сцэнарыі правядзення ўрокаў:
  • Дзяржаўныя межы Беларусі,
  • Кастрычніцкія падзеі 1917 г. у Беларусі,
  • Брэсцкі мір і Беларусь,
  • Абвяшчэнне БНР,
  • Стварэнне ССРБ,
  • Падзеі савецка-польскай вайны ў Беларусі,
  • Беларуская дзяржаўнасць у 1919–1920 гг. Рыжскі мір,
  • Беларусь пасля Рыжскага міру.

четверг, 3 января 2019 г.

Интерактивный плакат

Интерактивный плакат "Образование, наука и искусство Беларуси в первой половине XIX в." от Галины Свентуховской.

“Адкрыты спіс” утрымлівае інфармацыю пра людзей, рэпрэсаваных па палітычных матывах у перыяд ад 1917 да 1991 года. Мэта праекта – папаўняць і ўдакладняць дадзеныя па гісторыі савецкіх палітычных рэпрэсій.

Кожнай асобе ў “Адкрытым спісе” прысвечана свая асобная старонка, якая складаецца з дзвюх частак: анкетных дадзеных і поля для публікацыі дакументаў, бібліяграфічнага тэкста і ўспамінаў. 

Кожны зарэгістраваны карыстальнік можа ствараць новыя старонкі ў “Адкрытым спісе”, альбо выпраўляць ужо існуючыя. Да ўсіх выпраўленняў і новых фактаў можна дадаваць дакументальныя і пісьмовыя звесткі, якія пацвярджаюць унесеныя змены.


вторник, 1 января 2019 г.

Лэпбук, 6 клас, гісторыя Беларусі, Полацкае княства. Іна Шымко

Тэму лэпбукаў “падгледзела” у калег на сайце. Цікава. Дзецям падабаецца. Інфармацыя шукаецца, апрацоўваецца, ёсць месца для творчасці, вельмі наглядна. Па гісторыі Беларусі мы ўжо зрабілі некалькі лэпбукаў- пра першыя княствы на тэрыторыі Беларусі, пра паходжанне назваў гарадоў, у распрацоўцы праект па гарадах Беларусі.
Прыемна, што выкладаем гісторыю Беларусі на рускай мове, але ініцыятыва вучняў была зрабіць лэпбук на беларускай мове. Асабіста маім вучням падабаецца прынцып “Як было і як стала”.
Напрыклад, выгляд Нямігі ў розныя перыяды часу, гарады Беларусі – старажытны і сучасны выгляд. Яшчэ прапанавалі заданне – пра што можа расказаць герб горада. Паглядзім, што ў іх атрымаецца.

Фотография

пятница, 28 декабря 2018 г.

опыт членов республиканской творческой группы, представленный на семинаре по медиаобразованию 11-12 октября 2016 г.
https://drive.google.com/drive/folders/0BxY7I0vWFlC2cFF4NldnSzY3YUU

семінар для настаўнікаў беларускіх школ і гімназій, падчас якога былі абмеркаваныя праблемы выкладання складаных тэмаў найноўшай гісторыі Беларусі.

14-15 траўня ў Мінску адбыўся семінар для настаўнікаў беларускіх школ і гімназій, падчас якога былі абмеркаваныя праблемы выкладання складаных тэмаў найноўшай гісторыі Беларусі. Семінар быў падрыхтаваны Дэпартаментам гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Праграма была вельмі насычаная, разнастайная і цікавая, што адзначылі ўсе прысутныя (азнаёміцца з матэрыяламі можна будзе пазней).

вторник, 17 октября 2017 г.

Фанатэка па гісторыі і археалогіі Беларусі. Падборка спасылак на запісы радыёперадач розных часоў.

Алена Калечыц. Першабытныя людзі на Беларусі.
Віктар Абухоўскі. Крэмень.
Марыя Ткачова. Старажытная кераміка на Беларусі.
Мікалай Крывальцэвіч. Жывёлагадоўля на Беларусі.
Вадзім Кошман. Насельніцтва Беларусі V–XIII стст.
Людміла Дучыц. Курганы.
Людміла Дучыц. Паданні аб рэках і азёрах.
Яўген Сахута. Такарнае рамяство на Беларусі.
Вадзім Кошман. Беларускія гарады Х–ХІІІ стст.
Юрый Бохан. Сярэднявечныя гарады Беларусі.
Юрый Бохан. Умацаванні беларускіх гарадоў.
Юрый Бохан. Пачатак замкавага будаўніцтва на Беларусі.
Юрый Бохан. Замкавае будаўніцтва на Беларусі.
Юрый Бохан. Бастыённая фартыфікацыя.
Вольга Дадзіёмава. Тэатр Антонія Тызенгаўза ў Гародні.
Вольга Дадзіёмава. Нясвіжскі тэатр і Уршуля Радзівіл.
Янка Купала чытае верш (запіс 1934 г.).
Р. Барадулін аб «Слове пра паход Ігаравы» (1992 г.).
«Слова пра паход Ігаравы» (пераклад Р. Барадуліна).
Аркадзь Куляшоў. «Хамуціус» [К. Каліноўскі] (запіс 1981 г.).
Алесь Адамовіч. «Хатынская аповесць» (запіс 1974 г.).

http://adverbum.org/node/305

четверг, 9 марта 2017 г.

Спецыялiзаваны рэсурс па гісторыі Беларусі - Belhistory.com

Сайт Belhistory.com - гэта спецыялiзаваны рэсурс па гісторыі Беларусі.
Задача пректа - збіранне і публікацыя ў канспектыўнай форме тэкставага і выяўленчага матэрыялу звязанага з гісторыяй, культурай і мастацтвам Беларусі, пачынаючы ад першабытных часоў да канца XX стагоддзя, з мэтай пашырэння ведаў пра іх і іх папулярызацыі. Артыкулы для сайта пераважна складваюцца метадам кампіляцыі (што не з'яўляецца плагіятам) на падставе навуковых і навукова-папулярных выданняў, на якія абавязкова даюцца спасылкі. Змест тэксту і падбор ілюстрацый не з'яўляюцца канчатковымі і па ходу атрымання новай інфармацыі могуць дапаўняцца і неаднаразова рэдагавацца.

Распрацоўшчыкі прапаноўваюць чытачам удзел ў выяўленні памылак. Сайт падключаны да сістэмы Orphus, якая дазваляе наведвальнікам сайта пры выяўленні арфаграфічных і інш. памылак у артыкулах, адразу паведаміць пра яе распрацоўшчыку для выпраўлення. Для гэтага неабходна вылучыць патрэбны тэкст і націснуць Ctrl+Enter, а таксама пры жаданні можна указаць характар памылкі.

Каталог сайта складаецца з трох раздзелаў:

Раздзел "Гісторыя" утрымлівае гістарычныя артыкулы па перыядах ад старажытнасці да сучаснасці. На сайце можна знайсці інфармацыю па гісторыі Мінска, развіцці гарадскога жыцця на пачатку XX ст., аб Мікалаеўскай русіфікацыі, крызісе Імперыі і станаўленнеі беларускай дзяржаўнасці і шмат іншай інфармацыі.

Шмат артыкулаў падзяляюцца па катэгорыях:
Напрыклад, катэгорыя "Рэгіёны" выглядае так:

Раздзел "Бібліятэка" утрымлівае падборку расзнастайны'х кніг, якія адлючтроўваюць гісторыю Беларусі з розных пунктаў гледжання.

 Кнігі можна спампаваць.

пятница, 10 апреля 2015 г.

Тэст-гульня «Рэч Паспалітая»

Гэта віктарына па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ад іх заснавання да падзелаў Рэчы Паспалітай. 
Пытанні віктарыны сфармуляваныя так, што нават невялікі знаўца падзеяў і датаў можа прайсці гульню да канца. 

Падчас гульні можна аднавіць гістарычныя веды, вывучыць каларытныя гістарызмы, характэрныя для эпохі Рэчы Паспалітай.
Гульня прываблівае карцінкай і ўсімі належнымі атрыбутамі кампутарных гульняў: народная музыка, за правільны адказ у кішэню сыплюцца талеры, гадзіннік «Сонца маладзіковае» адмярае час на кожнае пытаньне, а за пройдзены ўзровень удзельнік атрымлівае нешта з вопраткі ці аксэсуараў шляхціца: бачмагі, кунтуш, жупан, шаблю, каня, маёнтак і дыплом аб наданні шляхецтва.

воскресенье, 29 марта 2015 г.

Настаўніку гісторыі / Матэрыялы да ўрока

На сайце "Настаўніку гісторыі / Матэрыялы да ўрока"прадстаўлена калекцыя лічбавых адукацыйных рэсурсаў, прызначаных для выкарыстання настаўнікамі гісторыі і грамадазнаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўрокаў. Аўтар - настаўнік ДУА "Ліцэй Івацэвіцкага раёна" Пётр Сітнік.
Усе матэрыялы, што размешчаны на сайце, прызначаныя для некамерцыйнага выкарыстання.
Матэрыял падзелены па катэгорыях:

  • Сусветная гісторыя.10 клас.
  • Сусветная гісторыя. 11 клас.
  • Гісторыя Беларусі. 10 клас.
  • Гісторыя Беларусі. 11 клас.
  • Вялікая Айчынная вайна савецкага народа.
  • Знаўца гісторыі 10-11 класы.
  • Грамадазнаўства. 10 клас.
  • Грамадазнаўства. 11 клас.

вторник, 17 марта 2015 г.

Гарады-прывіды

     Горад-прывід - гэта не тэрмін з дыскусіі пісьменнікаў-фантастаў і іншых футуролагаў. Гэта тычыцца сённяшняга дня... Лаканічны тэрмін "гарады-прывіды" пазначае населеныя пункты, якія адрозніваюцца ад паселішчаў у звыклым адчуванні паняцці гэтага слова ці валодаюць арыгінальнымі ўласцівасцямі. Іх як правіла аб'ядноўваюць у некалькі катэгорый. Гарады-прывіды могуць ставіцца адразу да некалькіх з пералічаных катэгорый або пераходзіць з адной катэгорыі ў іншую.
Фотаздымак з сайта "Гарады-прывиды"

    Рэсурс "Гарады-прывиды" прапануе пазнаёміцца з якія паміраюць гарадамі, мёртвымі, зніклымі, страчанымі, міфічнымі, уваскрэслымі, выдуманымі, а таксама гарадамі-дэкарацыямі і гарадамі-цёзкі.

пятница, 13 марта 2015 г.

Бібліятэка выданняў БДУ


У бібліятэцы БДУ можна знайсці кніжныя выданні універсітэта, часопісы, зборнікі артыкулаў, навуковых прац, матэрыялы канференцый, газета «Унiверсiтэт».

Падрабязнее>>

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...