суббота, 29 декабря 2018 г.

конкурс "«Ахвяры нацыянал-сацыялізму і месцы знішчэння ў Беларусі»"

Абвестка ад Алены Палейка

Шаноўныя калегі!
Звяртаем увагу на конкурс "«Ахвяры нацыянал-сацыялізму і месцы знішчэння ў Беларусі»" (інфармацыя пра конкурс: http://gwminsk.com/news/obshchie-svedeniya-o-obshchenacionalnom-istoricheskom-konkurse-dlya-uchashchihsya-i-studentov )

Метадычныя семінары па падрыхтоўцы конкурснай работы па тэме «Ахвяры нацыянал-сацыялізму і месцы знішчэння ў Беларусі» у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна г. Мінску адбудуцца: (http://gwminsk.com/news/metodicheskie-seminary-po-podgotovke-konkursnoy-raboty-po-teme-zhertvy-nacional-socializma-i ):
1) 28-29 красавіка;
2) 5-6 мая;
3) 12-13 мая;
4) 19-20 мая;
5) 26-27 мая.
Можна выбраць аптымальную для Вас дату ўдзелу. У рамках кожнага семінара будуць прадстаўлены метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы работ на конкурс.
Практыка-арыентаваныя тэмы:
1. Біяграфічны партрэт у гістарычным кантэксце.
2. Этапы падрыхтоўкі конкурснай працы
А) Пошук невядомых ахвяр нацыянал-сацыялізму
Б) Выбар метадаў і крыніц
В) Апрацоўка адабраных матэрыялаў
Г) Падрыхтоўка і афармленне работы
3. Роля настаўніка ў падрыхтоўцы працы.
Праводзяць семінар супрацоўнікі Гістарычнай майстэрні. Расходы на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў арганізатары бяруць на сябе. Рэгістрацыя ўдзельнікаў па магчымая па электроннай пошце (aliaksandr.dalhouski@ibb.by).

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...