Шасцівугольнікі можна выкарыстоўваць як стужку часу.
Напрыклад, тэма “Россия в XVI в. Смутное время”, 7 клас.
Што дазваляе зрабіць менавіта такое размяшчэнне?
Па-першае, мы вызначаем асаблівасці гэтага часу, хуткую змену ўлады, палітычныя колы і г. д.
Па-другое, апошні гекс – 1613 г. – гэта інтрыга наступнага ўрока. А што ж там адбудзецца далей? З гэтага гекса я пачала наступны ўрок.
Па-трэцяе, стрэлкі нам дапамаглі вызначыць асобу, якая і якім чынам займала пасаду, знішчала сваіх папярэднікаў.
Па-чацвёртае, практычна няма тэксту, толькі даты, асобы, інтэрвенты.
Па-пятае, такая стужка дазваляе самастойна і з настаўнікам вызначыць прычынна-выніковыя сувязі.
Па-шостае, вучні суадносілі даты з асобамі.
Дзякуй, аўтарам падручніка, за падказку наконт помнікаў Мініну і Пажарскаму. Калі я запытала, як вы думаеце, дзе яшчэ ёсць помнік акрамя Масквы, знайшлося па вучню ў кожным класе з адказам: “У Ніжнім Ноўгарадзе”. Адказ быў абгрунтаваны. Выкарысталі інтэрнет, атрымалі звесткі пра помнік.
Калегі, на дошцы ўсё атрымоўваецца выразна (карта таксама ёсць). А вучні ў сшытках могуць зрабіць простую табліцу.
Вось вам розныя спосабы рэпрэзентацыі гістарычных падзей.