Показаны сообщения с ярлыком Метадычны дапаможнік. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Метадычны дапаможнік. Показать все сообщения

вторник, 24 августа 2021 г.

Медыяграматнасць на ўроках гісторыі і грамадазнаўства: дапаможнік для настаўнікаў

 

Медыяграматнасць на ўроках гісторыі і грамадазнаўства: дапаможнік для настаўнікаў


Дапаможнік уяўляе сабой зборнік артыкулаў, прысвечаных метадычным  і практычным аспектам медыяадукацыі і фарміравання медыяграматнасці вучняў у працэсе навучання гісторыі і грамадазнаўству. Кніга разлічана на настаўніц і настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства, якія імкнуцца разнастаіць свае заняткі, зрабіць іх больш цікавымі для вучняў, паспяхова фарміраваць не толькі прадметныя, але і метапрадметныя кампетэнцыі, у тым ліку медыяграматнасць.
Медыяадукацыя на ўроках гісторыі і грамадазнаўства: дапаможнік для настаўнікаў / А.Палейка, С.Кудраўцава, Г.Давідоўская, Н.Кушнер [і інш.]; пад рэд. Н.В. Кушнер. — Мінск, 2020. — 252 с.

Прадстаўлены зборнік артыкулаў з’яўляецца лагічным працягам серыі выданняў для педагогаў, прысвечаных медыяадукацыі. У мінулыя гады ўжо выйшлі такія выданні, як:

 • Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў: дапаможнік для настаўнікаў / М.І. Запрудскі, А.А. Палейка, А.У. Радзевіч, Т.П. Мацкевіч і інш.; пад рэд. М.І. Запрудскага (Мінск, 2016);

• Палейка А.А. Медыятэксты ў навучанні гісторыі і грамадазнаўству: дапаможнік для настаўнікаў (Мінск, 2018);

• МEDIAадукацыя: міжнародны досвед, практыка, перспектывы. Матэрыялы Міжнароднай інтэрнэт-канферэнцыі (г. Мiнск, 14 кастрычніка 2019 года) / Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” (Мінск, 2020).

На старонках дадзенага дапаможніка сабраны шэраг публікацый па медыяадукацыі, якія на працягу апошніх гадоў былі прадстаўлены на адукацыйным партале nastaunik.info, старонках навукова-метадычных часопісаў (“Беларускі гістарычны часопіс”, “Гісторыя і грамадазнаўства”). Іх аўтары — настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства — дзеляцца практычным досведам метадычнай работы на ўроках (праца з візуальнымі выявамі — карцінамі, плакатамі, паштоўкамі, карыкатурамі і коміксамі; аўдыёвізуальнымі крыніцамі — трэйлерамі да фільмаў, вытрымкамі з кінафільмаў, анімацыйнымі фільмамі; стварэнне ўласных медыяпрадуктаў — допісаў у сацыяльных сетках, ментальных карт і г.д.). Становіцца відавочна, што за апошнія гады беларуская настаўніцкая супольнасць значна прасунулася наперад у справе авалодання тэхнікамі медыяадукацыі і ўкаранення іх у практычную штодзённую дзейнасць на занятках.

У першай частцы — “Тэорыя і методыка медыяадукацыі на ўроках гісторыі і грамадазнаўства” — прадстаўлены досвед беларускіх і чэшскіх настаўнікаў адносна выкарыстання розных медыятэкстаў і прыёмаў працы з імі на занятках. Аўтары абралі розныя падыходы да прадстаўлення свайго вопыту: гэта можа быць аповед пра ўласны досвед выкарыстання розных формаў працы з вучнямі альбо прыклады выкарыс-тання аднаго тыпу метадычных сродкаў (напрыклад, вэб-сэрвісаў) ці медыятэкстаў (карцін, коміксаў, анімацыйных фільмаў і г.д.) пры вывучэнні розных тэм.

Другая частка — “Медыяадукацыйныя распрацоўкі ўрокаў па гісторыі і грамадазнаўстве” — уключае артыкулы, прысвечаныя выкарыстанню медыятэкстаў і фарміраванню медыяграматнасці вучняў пры вывучэнні канкрэтных тэм з розных класаў па гісторыі і грамадазнаўстве. Разнастайнасць досведу настаўнікаў пры рабоце ў галіне медыяадукацыі паказвае, наколькі неабдымным і невычэрпным з’яўляецца гэты кірунак развіцця адукацыі.

Такім чынам, калі ў артыкулах першай часткі мы часцей сустракаем прыклады выкарыстання таго ці іншага тыпу навучальных сродкаў у розных тэмах, то ў артыкулах другой часткі наадварот — прыклады выкарыстання розных сродкаў пры вывучэнні адной тэмы.

Спадзяемся, што гэты вопыт будзе карысным для калег у працэсе ўдасканальвання працы па фарміраванні медыяграматнасці (сваёй асабістай і сваіх навучэнцаў) і ўкараненні практык медыяадукацыі ў навучальны працэс на ўроках гісторыі і грамадазнаўства.

Плённае супрацоўніцтва з педагогамі іншых краін і абмен досведам падчас адукацыйных візітаў і ў сеткавай камунікацыі паспрыялі інтэграцыі найлепшага замежнага досведу медыяадукацыі ў беларускую школу. На стварэнне дапаможніка вельмі паўплывалі спрыяльныя ўмовы для абмеркавання медыяадукацыйнай праблематыкі і высокі ўзровень прафесійнай камунікацыі ў сеткавых настаўніцкіх суполках Медыяадукатар  і Web Κλειώ гісторыя і грамадазнаўства ў Facebook.

Медыяграматнасць на ўроках гісторыі і грамадазнаўства

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...