Показаны сообщения с ярлыком комікс. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком комікс. Показать все сообщения

вторник, 24 августа 2021 г.

Памяткі па стварэнню і аналізе коміксаў

 ПАМЯТКІ ПА СТВАРЭННЮ І АНАЛІЗЕ КОМІКСАЎ

Памятка па стварэнні комікса ў групе

1. Шляхам калектыўнага абмеркавання выберыце тэму (калі тэму не прапанаваў настаўнік). Выкарыстоўвайце для гэтага веды з пройдзенага вамі матэрыялу. Праглядзіце яшчэ раз старонкі падручніка. Не спяшаецеся. Ад выбару тэмы залежыць далейшы ход і поспех вашай работы.

2. Прадумайце сюжэт. Сюжэт павінен быць не толькі цікавым, але і прадастаўляць вам магчымасць праявіць сваю ўласную творчасць і фантазію. Калі ёсць магчымасць выкарыстоўвайце дадатковую літаратуру.

3. Размяркуеце абавязкі паміж членамі вашай групы. Улічвайце інтарэсы і схільнасці кожнага члена вашай групы. Размеркаванне роляў павінна быць добраахвотным:

а) аўтар – чалавек, які будзе распрацоўваць развіццё сюжэту і дзеянні герояў коміксу. Аўтар павінен глыбока ведаць гістарычны матэрыял. Аўтар павінен сачыць за адпаведнасцю сюжэту гістарычным фактам;

б) мастак – член групы, які ўсю гісторыю вымалёўвае на паперы без колеру. На яго ўскладаецца абавязак абмаляваць герояў і гістарычную сітуацыю, максімальна набліжаную да рэальнасці;

у) каларыст – член групы, які размалюе комікс. Ён павінен быць асцярожным у падборы колеру, бо кожны колер у пэўную гістарычную эпоху меў сваё асаблівае значэнне.

г) летэрэр – член групы, які зробіць тэкставыя надпісы. Ва ўсіх коміксах надпісы выконваюцца ўручную.

4. Сплануйце сваю працу. Выразна прытрымлівайцеся плана. Не забывайце, што поспех групы залежыць ад працы кожнага члена групы.

5. Пасля стварэння коміксу падрыхтуйцеся да прэзентацыі сваёй працы перад класам. Дайце магчымасць кожнаму члену групы выступіць перад аднакласнікамі і распавесці аб сваёй працы.

 

Памятка “Як стварыць комікс”

1. Прачытай неабходную інфармацыю для стварэння комікса.

2. Выдзелі галоўныя факты, якія неабходна адлюстраваць у коміксе, прадумай сюжэт.

3. Падумай, якія лагічныя сувязі паміж галоўнымі фактамі можна адлюстраваць у коміксе.

4. Вызначы, хто будзе галоўным персанажам у коміксе, а хто другарадным.

5. Папярэдне намалюй герояў комікса (выгляд, постаць, вопратка, міміка, жэсты). Прыдумай дыялогі паміж імі, або думкі гэтых герояў. Таксама намалюй адпаведныя прадметы, якія неабходна адлюстраваць у коміксе.

6. Размяркуй аркуш на часткі адпаведна сюжэту.

7. Адлюструй у кожнай частцы аркуша адзін галоўны факт і яго дзеючых асоб так, каб ён быў лагічна звязаны з папярэднім і наступным фактамі.

8. Стварыўшы комікс, паглядзі, ці ўсё ў цябе атрымалася, пры неабходнасці ўнясі адпаведныя карэкціроўкі.

 

Памятка “Схема аналізу комікса”

1. Апішыце вобразы, персанажаў.

2. Ці пазналі вы персанажаў? Чаму вы так думаеце? Калі гэта рэальныя фігуры, – назавіце іх і ролю, якую яны адыгрывалі на той час і ў тых падзеях. Пацвердзіце свае высновы спасылкамі на дэталі малюнка (асаблівасці знешнасці, адзенне, жэсты, прадметы, сімволіка і інш.).

3. Якой падзеі прысвечаны комікс?

4. Якія гістарычныя факты (падзеі, з’явы, працэсы) адлюстраваны ў дадзеным коміксе?

5. Вызначыце, якія сімвалы выкарыстаў мастак? Чаму ён да іх звярнуўся?

6. Якое стаўленне да персанажаў – станоўчае ці адмоўнае – выяўляе комікс?

7. Як інтэрпрэтуе комікс персанажаў? Ці згодныя вы з ім?

8. Што вы ведаеце з іншых крыніц пра падзеі, якім прысвечаны комікс? Як вашае веданне суадносіцца з тым, пра што вы даведаліся дзякуючы коміксу?

Таццяна Шумель,
дзяржаўная ўстанова адукацыі 
“Гарадоцкі навучальна-педагагічны комплекс 
дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна”

Комікс як сродак фарміравання медыяінфармацыйнай пісьменнасці ў навучанні гісторыі

 

Комікс як сродак фарміравання медыяінфармацыйнай пісьменнасці ў навучанні гісторыі

Таццяна Шумель,
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гарадоцкі
навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна”

Ці  вам знаёмыя капітан Холад, прафесар Зум, а Супермэн, Бэтмен, Марвел, Чалавек-павук і іншыя яркія прадстаўнікі ўражлівага сонму супергерояў? (Адказы.) Так, гаворка пойдзе пра коміксы!

Гэты від графічнага мастацтва дазваляе лёгка зрабіць урок цікавым і запамінальным.

Існуе шмат азначэнняў коміксу, аднак усе яны ў цэлым зводзяцца да таго, што комікс уяўляе сабой серыю малюнкаў, у якой распавядаецца якая-небудзь гісторыя. У сучаснай педагогіцы таксама выкарыстоўваецца тэрмін графічная навэла (graphic novel).

Цэлыя пакаленні людзей па ўсім свеце выраслі на коміксах. І да нашых дзён гэты від творчасці застаецца запатрабаваным і любімым сярод дарослых і дзяцей. Аб неверагоднай папулярнасці коміксаў сведчыць і той факт, што самыя гучныя кінапрэм’еры апошніх гадоў так ці інакш звязаныя з легендарнымі кнігамі коміксаў.

Большасць людзей коміксы як сур’ёзную літаратуру не ўспрымаюць. Лічаць, што чытанне коміксаў – гэта занятак забаўляльнага характару, і ніякай пазнавальнай або навучальнай функцыі ён не нясе.

Аднак навукоўцы даказалі, дзеці значна лепш успрымаюць і запамінаюць інфармацыю, атрыманую з малюнка, а не са звычайнага тэксту. Сучасны працэс візуалізацыі інфармацыі змяняе характар яе ўспрымання чалавекам, асабліва падлеткам. Яны лепш засвойваюць візуальную інфармацыю, чым вербальную. Нават даросламу чалавеку сабраць нешта па інструкцыі лягчэй, калі яна суправаджаецца малюнкамі. Такім чынам, малюнкі спрыяюць запамінанню тэксту. Дык чаму б не скарыстацца менавіта гэтай “карыснасцю” коміксу?

Вучню ў яго адукацыйнай дзейнасці патрабуецца вывучыць вялікую колькасць інфармацыі, тэксту, правілаў і інш. Вядома, перавесці ўсе падручнікі ў фармат коміксу не выйсце, але для замацавання пройдзенага або асабліва праблемнага матэрыялу, адлюстраваць яго ў коміксе магчыма. Таксама, коміксы спрыяюць развіццю візуальнага мыслення навучэнцаў.

Коміксы павышаюць матывацыю да вучэння, яны здольныя прыкаваць наш погляд і прымусіць прачытаць рэплікі герояў. Чытаць коміксы значна лягчэй і цікавей, чым доўгія тэксты. Чытанне і разуменне кароткіх коміксаў можа ўсяліць упэўненасць у сваіх здольнасцях, якая часам так неабходная ў працэсе навучання!

Вясёлыя карцінкі забяспечваюць візуальную падтрымку навучанню і, самае галоўнае, дазваляюць зняць напружанне, заціск, які ўзнікае пры вывучэнні незнаёмага матэрыялу. Успомніце, ці добра вы разумееце і запамінаеце інфармацыю, калі напалоханыя і напружаныя? Коміксы настройваюць на жартаўлівы лад, дазваляюць расслабіцца і наш мозг зноў здольны ўспрымаць інфармацыю.

Але ёсць у коміксаў і свае мінусы. Вучыцца на адных коміксах немагчыма, бо чытанне нельга абмяжоўваць толькі маляўнічымі малюнкамі, інакш мы рызыкуем зусім адвыкнуць ад больш аб’ёмных тэкстаў і кніг. Малюнкі не павінны адцягваць ад чытання. Акрамя таго, пры чытанні коміксаў могуць узнікнуць складанасці з разуменнем гумару, бо тое, што лічыцца смешным у адной краіне, можа такім не лічыцца ў іншай.

Разгледзім некалькі класіфікацый коміксаў. Н. В. Чарнова і Н. М. Макарава[1] вылучаюць наступныя віды гістарычных коміксаў:

- безтэкставыя коміксы;

- коміксы на маналагічныя сюжэты;

- дыялагічныя коміксы.

Яшчэ з адной класіфікацыяй я сустрэлася ў работах Г.Э. Давідоўскай[2]:

- коміксы-пародыі на гістарычнае мінулае;

- прыгодніцкія коміксы на фоне гістарычных падзей;

- рэальна-гістарычныя коміксы;

- коміксы аўтабіяграфіі.

Але шмат працуючы з коміксамі, я склала сваю класіфікацыю выкарыстання коміксаў на ўроках:

коміксы, якія выкарыстоўваюцца на арыентацыйна-матывацыйным этапе;
вывучэнне міфаў, легенд, крылатых выразаў;
вывучэнне гістарычных паняццяў, тэрмінаў;
вывучэнне біяграфій гістарычных дзеячаў, мастакоў, пісьменнікаў, навукоўцаў і інш.;
складанне і агучванне інтэрв’ю;
вывучэнне гістарычных дакументаў;
на ўроках абагульнення;
для выніковага паўтарэння вывучанага матэрыялу па тэме, раздзеле;
для ўстанаўлення правільнага ходу гістарычных падзей;
праверка дамашняга задання, этап першаснага замацавання ведаў;
праца ў групах;
састаўленне комікс-канспекта.
На ўроках можна выкарыстоўваць як гатовыя коміксы, так і вучыць школьнікаў ствараць свае (групай або індывідуальна). Стварэнне коміксу, з аднаго боку, гэта цікавае заданне для саміх навучэнцаў. Пры гэтым не абавязкова ўмець маляваць. Можна зрабіць комікс-калаж або выкарыстоўваць сучасныя камп’ютарныя праграмы.

Выкарыстоўваць коміксы можна ў розных варыяцыях і на розных этапах урока. Разглзедзім варыянты майго выкарыстання коміксаў на ўроках гісторыі[3]:

1. Коміксы, якія выкарыстоўваюцца на арыентацыйна-матывацыйным этапе.

З мэтай зацікавіць, прыцягнуць увагу навучэнцаў да новай тэмы на арганізацыйна-матывацыйным этапе можна выкарыстаць папярэдне створаны комікс. Да прыкладу, падчас вывучэння тэмы “Легендарны пачатак Рыма” (§ 17 вучэбнага дапаможніка, сусветная гісторыя, V клас) вучням дэманструецца комікс на якім часткова адлюстравана легенда аб заснаванні Рыма. Ім прапаноўваецца разгледзець комікс і адказаць на пытанні да яго. Заслухаўшы адказы, настаўнік не гаворыць, ці ёсць сярод іх правільныя. Пасля вывучэння новай тэмы ў канцы ўрока вучні вяртаюцца да комікса і настаўнік расказвае легенду аб заснаванні Рыма. Такім чынам, вучні атрымоўваюць адказы на пытанні, якіх не ведалі на пачатку ўрока.

четверг, 16 апреля 2020 г.

Выкарыстанне на ўроках гісторыі Беларусі комікса "К. Каліноўскі. Паўстанне 1863-1864 гг."

Комікс "К. Каліноўскі. Паўстанне 1863-1864 гг." (аўтар - Т. Шумель)

Уяўнае комікс-інтэрв’ю з К. Каліноўскім. 8 клас, гісторыя Беларусі. Паўстанне 1863-1864 гг.

Пытанні і заданні:
1. Назавіце, пра якую гістарычную асобу расказваецца ў коміксе.
2. Станоўчым ці – адмоўным героем, на вашу думку, з’яўляецца К. Каліноўскі для беларускага народа. Растлумачце, якім чынам аўтар комікса гэта паказаў.
3. Што новага вы даведаліся з біяграфіі дадзенага гістарычнага персанажа?
4. Ці можаце вы дабавіць яшчэ якія-небудзь звесткі пра дадзеную гістарычную асобу?
5. Калі б у вас была магчымаць сустрэцца з дадзенай асобай, якія пытанні вы яму задалі?
6. Складзіце сінквейн пра дадзеную гістарычную асобу.
7. Выкарыстоўваючы ПАПВ-формулу (“Я лічу, што...”, “Таму што...", "Я магу даказаць гэта на прыкладзе...", "Таму я раблю выснову ...".), выкажыце свае адносіны да дадзенай гістарычнай асобы.
8. Ці ёсць у коміксе гістарычныя памылкі? Калі так, то якія?
9. Як вы лічыце, ці патрэбна беларусам ушаноўваць памяць пра К. Каліноўскага? Калі так, то якім чынам?

среда, 26 февраля 2020 г.

“Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі ва ўмовах першай расійскай рэвалюцыі”. Гісторыя Беларусі, 8 клас


Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі 
ва ўмовах першай расійскай рэвалюцыі
    На другім уроку па тэме “Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі ва ўмовах першай расійскай рэвалюцыі” вучні 8 класа пазнаёміліся з паняццямі “Дзяржаўная дума”, “выбары”, “перадвыбарная праграма”. З папярэдняга параграфа ўспомнілі, што такое “нацыянальнае пытанне”, “аўтаномія”, “нацыя”, “права нацый на самавызначэнне”.
    Навучэнцам было прапанавана ўявіць сябе жыхарамі беларускіх зямель пачатку ХХ ст. і прыняць удзел у выбарах у І Дзяржаўную думу Расійскай імперыі.
   Клас быў падзелены на тры групы, у залежнасці ад колькасці палітычных лагераў.   Навучэнцам неабходна было прааналізаваць праграмныя патрабаванні дадзеных лагераў і на іх аснове скласці комікс-лістоўку для ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

Пасля адбылася “перадвыбарная сустрэча з выбаршчыкамі”. Кожная група прэзентавала сваю работу. Далей адбылося галасаванне. Правілы галасавання: члены груп маглі аддаць голас толькі адзін раз і толькі за праграму іншых палітычных лагераў. Перамагае той лагер, які набраў найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў.

   Вынікі галасавання груп у класе параўноўваюцца з вынікамі сапраўднага галасавання.
      Далей навучэнцы прааналізавалі:
- якая сацыяльна-эканамічная сітуацыя склалася на беларускіх землях у пачатку ХХ ст.;
- чаму большасць галасоў ад беларускіх губерняў атрымалі менавіта прадстаўнікі буржуазна-дэмакратычнага лагера (кадэты);
- чаму рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі – эсэры, бунд, бальшавікі – наогул адмовіліся ад удзелу ў выбарах;

- чаму ў час выбараў у ІІ Думу ў заходніх губернях перамаглі манархісты і акцябрысты.

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...