суббота, 29 декабря 2018 г.

О работе на курсах 14.11.2017

Ад Алены Палейка

14.11 2017 падвышалі кваліфікацыю разам з гісторыкамі ў АПА. Мой трэнінг быў прысвечаны актыўным і інтэрактыўным метадам, але спачатку прыйшлося адказаць настаўнікам на гарачыя пытанні па праграмах, падручніках, ЦТ, алімпіядах і г.д. Сёння добра папрацавалі - зрабілі файныя практыкаванні "Зорка ідэнтычнасці" і "Хто я такія" з "Компаса" (ці памятаеце дзе гэты класны дапаможнік даступны?). Напрыканцы пераключыліся на новы рэсурс з практыкаваннямі па медыяадукацыі Медыянавігатар і зрабілі адтуль "Чырвоную шапачку" ад розных медыя. Групы прадставілі вынікі работы - журналісцкую падачу адной падзеі (памятаеце, што здарылася з дзяўчынкай ў лесе?) для розных медыяў: канала Воўк-ТБ, афіцыйнай газеты пра подзвігі лесарубаў, радыё перадачы пра абарону дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы. На трэнінгу панавала файная атмасфера. Па фота вызначыце:
дзе вяшчае "Лесоруб сегодня" пра доблесных ратавальнікаў з сякерамі
дзе Воўк-ТБ выкрывае - навошта дзяўчынка правакуе ўсіх сваей чырвонай шапачкай
дзе радыёперадача пра абарону дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы - з запытам куды глядзелі бацькі і школа.
Практыкаванне можна знайсці тут.
https://medianavigator.orФото: g/

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...