Тэма "Европейская литература и искусство 17-18 вв.", 7 клас. На дошцы розныя гексы. У цэнтры гексы: "Асветніцтва", "барока", "класіцызм". Сувязь пачатку я растлумачыла, задача вучняў - занйсці асаблівасці барока і асаблівасці класіцызму. вучні чытаюць параграф. Павальна паднімаюцца з мест і выстройваюць гексы каля "барока" або "класіцызм".
Калі ўсё зрабілі, паглядзелі ці ўсё правільна атрымалася, прагаварылі асаблівасці барока і класіцызму, замацавалі і ўбачылі іх на прыкладах шэдэўраў Берніні, Рубенса, Веласкеса, Версаля і г.д.
1. Заўважыла, што ўсё гэта робіцца хутка.
2. Выходзілі да дошкі вучні, якіх складана ўцягнуць у навучальны працэс.
3. Усе працуюць.
4. Думаюць, каментуюць, куды лепей размясціць гэкс, бо ўжо маем вопыт працы з настаўнікам па Англійскай рэвалюцыі.
5. Калі ўсе гексы размешчаны, глядзім што ў нас атрымалася. Адзін з трох класаў сказаў, што ментальная карта. Астатнія шукаюць нейкую фігуру.
6. У канцы ўрока дзеці робяць снімкі на свае гаджэты. Пытаю: "Для чаго?"
Адказ: "Па-першае, каб паказаць бацькам, чым мы тут займаемся. Па-другое, лёгка паўтараць вучэбны матэрыял".
7. Дзецям вельмі падабаецца такая мадэль навучання, вочы гараць, актыўныя. Выходзілі да дошкі па тры вучні.
8. Цяпер я разумею, што магу арганізаваць у групах працу з гексамі. Мяркую, што вучні самастойна будуць запісваць асноўныя моманты і бачыць сузязі.
9. Дзеці пачалі разумець, што лепей выстройваць мастакоў каля мастакоў, а пісьменнікаў каля пісьменнікаў, асаблівасці каля архітэктурна-мастацкага стылю, спачатку І. Баха, а потым В. Моцарта і г. д.
‹
24.10.2017
5 фото - Открыть альбом