Показаны сообщения с ярлыком внешняя политика Петра I. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком внешняя политика Петра I. Показать все сообщения

понедельник, 31 декабря 2018 г.

Гексы, 7 класс, всемирная история, Внешняя политика Петра I, Галина Рутич


Прапаную паглядзець, як справілася вучаніца з дамашнім заданнем.
На ўроку мы глядзелі фільм пра Пятра I. Дома я прапанавала зрабіць гексы на выбар: знешняя палітыка ці ўнутраная палітыка. Па аднаму шаблону раздала. Па праўдзе сказаць, прыемна была здіўлена і ўзрадавана менавіта гэтай працай.
Сістэмная праца ў розным ракурсе дала свае вынікі.
Іван IV, Барыс Гадуноў, Аляксей Міхайлавіч - не вырашылі задачу, а Пётр I - вырашыў. Якую задачу, пытаю ў вычняў?
І, паглядзіце, прамога адказу тут няма. Толькі падказка "шведскае возера".

Якія высновы зрабіла, праглядзеўшы працы дзяцей, як гаворыцца, на любы густ? Палова разумее сувязі, ранжыруе рэформы: ваенная, адукацыі, адміністрацыйная і г.д.
Выбіраюць колер, паслядоўнае размяшчэнне, выкарыстоўваюць сімвалы.
Меншая палова на гексах піша многа тэксту, ці незразумелы лаканізм.
Другім прасцей рабіць у сшытках.
Адна дзяўчынка сказала, што гексы падпісала (дарэчы нядрэнна), а як раскласці не ведала. Было чым заняцца на перапынку.
У адным класе вучні гексы зрабілі і падпісалі, але не паклеілі, проста паставілі нумары.
Атрымалася гульня, на партах, на перапынку, адзін аднаго штудзіравалі.
І самае галоўнае, вучням гэта падабаецца, а хто не зрабіў - не каралі, няхай вучацца.

Фотография

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...