воскресенье, 31 марта 2019 г.

Асобы ў гісторыі

Цікавым падаецца праект "Личности" . Відаць зроблены па матывах часопіса з такой жа назвай.

Біяграфічны банк даных "Асобы" - гэта адзіны біяграфічны рэсурс, які дазваляе групаваць і аналізаваць дадзеныя пра людзей, якія жылі ў розныя перыяды існавання цывілізацыі і якія пакінулі след у гісторыі чалавецтва.


Што мае ў змесце?

  • Асоба дня
  • Афарызм дня
  • У гэты дзень ("Круглыя даты", " Гэты дзень у гісторыі", "Навіны культуры") 
  • Біяграфіі
  • Часопісы (артыкулы часопіса "Личности")
  • Сёння.
Цікавай з'яўляецца рубрыка "Сёння". Яна змяшчае "Каляндар дат", "Фільмы аб асобах", "Інфаграфіку". Пагартайце да апошняй старонкі рубрыку "Фільмы". Яна змяшчае шмат дакументалных фільмаў ад Архімеда да Анны Балтар. Там ёсцт і Леанарда да Вінчы, Галілеа Галілей, Алан Пінкертон, А. дэ Бальзак, Л. Берыя, Гары Гудзіні і шмат іншых геніяў,злодзеяў, вучоных, актораў, вынаходнікаў.                                                                 Інфаграфіка "Фрранцужанкі ХХ ст."

Існуе магчымасць пошуку па тэгах. Вельмі зручны пошук. Адразу адлюстроўваецца колькасць ілюстрацый з пэўным тэгам:
Падаецца, што гэты рэсурс можна быць вельмі карысным ў выкарыстанні на ўроках сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Рэсурс змяшчае інфармацыю і аб знакамітых асобах Беларусі

Акрамя ўсяго маецца раздзел "Гульні"

Для аналізу асобы даступныя розныя прылады: ключавыя словы, геаграфія, крыніцы, сувязі з іншымі асобамі, пошук у зададзеных храналагічных рамках, сярэдняя працягласць жыцця, знакі задыяку і інш.
З дапамогай кнопкі «Аналітычны пошук» можна атрымаць структураваныя дадзеныя аб канкрэтнай асобе або групе асоб, аб'яднаных агульнымі катэгорыямі. Напрыклад, колькі ўсяго лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі сярод французаў жылі ў ХХ стагоддзі?
Праект дае шмат магчымасцяў займацца пэўнымі даследаваннямі. Нават у прафарыентацыйнай дзейнасці. Напрыкал, якія прафесіі пераважаюць у людзей, што нарадзіліся у адзін дзень са мной?


Рэгістрацыя не абавязковая, але яна дае дадатковыя прылады для працы з сайтам.
Блокнот - дадавайце ў запісную кніжку карткі асоб, якія вас зацікавілі.
Карыстальніцкія спісы - калекцыянуе асоб аб'яднаных агульнымі рысамі.
Адпраўляйце картку асобы на пошту сабе ці сваім сябрам.

Сайт мае даведнік - як працаваць з рэсурсам (О пректе - Путеводитель)

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...