Гэта віктарына па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ад іх заснавання да падзелаў Рэчы Паспалітай.
Пытанні віктарыны сфармуляваныя так, што нават невялікі знаўца падзеяў і датаў можа прайсці гульню да канца.
Падчас гульні можна аднавіць гістарычныя веды, вывучыць каларытныя гістарызмы, характэрныя для эпохі Рэчы Паспалітай.
Гульня прываблівае карцінкай і ўсімі належнымі атрыбутамі кампутарных гульняў: народная музыка, за правільны адказ у кішэню сыплюцца талеры, гадзіннік «Сонца маладзіковае» адмярае час на кожнае пытаньне, а за пройдзены ўзровень удзельнік атрымлівае нешта з вопраткі ці аксэсуараў шляхціца: бачмагі, кунтуш, жупан, шаблю, каня, маёнтак і дыплом аб наданні шляхецтва.