вторник, 24 августа 2021 г.

Памяткі па стварэнню і аналізе коміксаў

 ПАМЯТКІ ПА СТВАРЭННЮ І АНАЛІЗЕ КОМІКСАЎ

Памятка па стварэнні комікса ў групе

1. Шляхам калектыўнага абмеркавання выберыце тэму (калі тэму не прапанаваў настаўнік). Выкарыстоўвайце для гэтага веды з пройдзенага вамі матэрыялу. Праглядзіце яшчэ раз старонкі падручніка. Не спяшаецеся. Ад выбару тэмы залежыць далейшы ход і поспех вашай работы.

2. Прадумайце сюжэт. Сюжэт павінен быць не толькі цікавым, але і прадастаўляць вам магчымасць праявіць сваю ўласную творчасць і фантазію. Калі ёсць магчымасць выкарыстоўвайце дадатковую літаратуру.

3. Размяркуеце абавязкі паміж членамі вашай групы. Улічвайце інтарэсы і схільнасці кожнага члена вашай групы. Размеркаванне роляў павінна быць добраахвотным:

а) аўтар – чалавек, які будзе распрацоўваць развіццё сюжэту і дзеянні герояў коміксу. Аўтар павінен глыбока ведаць гістарычны матэрыял. Аўтар павінен сачыць за адпаведнасцю сюжэту гістарычным фактам;

б) мастак – член групы, які ўсю гісторыю вымалёўвае на паперы без колеру. На яго ўскладаецца абавязак абмаляваць герояў і гістарычную сітуацыю, максімальна набліжаную да рэальнасці;

у) каларыст – член групы, які размалюе комікс. Ён павінен быць асцярожным у падборы колеру, бо кожны колер у пэўную гістарычную эпоху меў сваё асаблівае значэнне.

г) летэрэр – член групы, які зробіць тэкставыя надпісы. Ва ўсіх коміксах надпісы выконваюцца ўручную.

4. Сплануйце сваю працу. Выразна прытрымлівайцеся плана. Не забывайце, што поспех групы залежыць ад працы кожнага члена групы.

5. Пасля стварэння коміксу падрыхтуйцеся да прэзентацыі сваёй працы перад класам. Дайце магчымасць кожнаму члену групы выступіць перад аднакласнікамі і распавесці аб сваёй працы.

 

Памятка “Як стварыць комікс”

1. Прачытай неабходную інфармацыю для стварэння комікса.

2. Выдзелі галоўныя факты, якія неабходна адлюстраваць у коміксе, прадумай сюжэт.

3. Падумай, якія лагічныя сувязі паміж галоўнымі фактамі можна адлюстраваць у коміксе.

4. Вызначы, хто будзе галоўным персанажам у коміксе, а хто другарадным.

5. Папярэдне намалюй герояў комікса (выгляд, постаць, вопратка, міміка, жэсты). Прыдумай дыялогі паміж імі, або думкі гэтых герояў. Таксама намалюй адпаведныя прадметы, якія неабходна адлюстраваць у коміксе.

6. Размяркуй аркуш на часткі адпаведна сюжэту.

7. Адлюструй у кожнай частцы аркуша адзін галоўны факт і яго дзеючых асоб так, каб ён быў лагічна звязаны з папярэднім і наступным фактамі.

8. Стварыўшы комікс, паглядзі, ці ўсё ў цябе атрымалася, пры неабходнасці ўнясі адпаведныя карэкціроўкі.

 

Памятка “Схема аналізу комікса”

1. Апішыце вобразы, персанажаў.

2. Ці пазналі вы персанажаў? Чаму вы так думаеце? Калі гэта рэальныя фігуры, – назавіце іх і ролю, якую яны адыгрывалі на той час і ў тых падзеях. Пацвердзіце свае высновы спасылкамі на дэталі малюнка (асаблівасці знешнасці, адзенне, жэсты, прадметы, сімволіка і інш.).

3. Якой падзеі прысвечаны комікс?

4. Якія гістарычныя факты (падзеі, з’явы, працэсы) адлюстраваны ў дадзеным коміксе?

5. Вызначыце, якія сімвалы выкарыстаў мастак? Чаму ён да іх звярнуўся?

6. Якое стаўленне да персанажаў – станоўчае ці адмоўнае – выяўляе комікс?

7. Як інтэрпрэтуе комікс персанажаў? Ці згодныя вы з ім?

8. Што вы ведаеце з іншых крыніц пра падзеі, якім прысвечаны комікс? Як вашае веданне суадносіцца з тым, пра што вы даведаліся дзякуючы коміксу?

Таццяна Шумель,
дзяржаўная ўстанова адукацыі 
“Гарадоцкі навучальна-педагагічны комплекс 
дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна”

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...