У сацыяльнай сетцы Instagram зʼявіўся цікавы акаўнт для настаўнікаў гісторыі. Яго стварыла Галіна Віктараўна Свентухоўская, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства СШ № 16 г. Брэста. Аўтарка дае інстаграм-справаздачы з цікавых заняткаў, публікуе заданні для вучняў з воблакамі слоў і дзеліцца карыснымі напрацоўкамі. Настаўнікі гісторыі, грамадазнаўства і не толькі, далучайцеся:
https://www.instagram.com/webclio Блог-скарбонка, дзе збіраюцца карысныя спасылкі для настаўнікаў сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі
понедельник, 31 декабря 2018 г.
Гексы, работа в группах. Алла Позднякова
Паглядзіце, што робіцца!
Гексы можна і так выкарыстоўваць. Проста цудоўна. Дзякуй вялікі Святлане Локіс! Бяру у скарбонку.
http://www.nastaunik.info/node/15943
http://www.nastaunik.info/node/15943
Гексы, 7 класс, всемирная история, Внешняя политика Петра I, Галина Рутич
Прапаную паглядзець, як справілася вучаніца з дамашнім заданнем.
На ўроку мы глядзелі фільм пра Пятра I. Дома я прапанавала зрабіць гексы на выбар: знешняя палітыка ці ўнутраная палітыка. Па аднаму шаблону раздала. Па праўдзе сказаць, прыемна была здіўлена і ўзрадавана менавіта гэтай працай.
Сістэмная праца ў розным ракурсе дала свае вынікі.
Іван IV, Барыс Гадуноў, Аляксей Міхайлавіч - не вырашылі задачу, а Пётр I - вырашыў. Якую задачу, пытаю ў вычняў?
І, паглядзіце, прамога адказу тут няма. Толькі падказка "шведскае возера".
Якія высновы зрабіла, праглядзеўшы працы дзяцей, як гаворыцца, на любы густ? Палова разумее сувязі, ранжыруе рэформы: ваенная, адукацыі, адміністрацыйная і г.д.
Выбіраюць колер, паслядоўнае размяшчэнне, выкарыстоўваюць сімвалы.
Меншая палова на гексах піша многа тэксту, ці незразумелы лаканізм.
Другім прасцей рабіць у сшытках.
Адна дзяўчынка сказала, што гексы падпісала (дарэчы нядрэнна), а як раскласці не ведала. Было чым заняцца на перапынку.
У адным класе вучні гексы зрабілі і падпісалі, але не паклеілі, проста паставілі нумары.
Атрымалася гульня, на партах, на перапынку, адзін аднаго штудзіравалі.
І самае галоўнае, вучням гэта падабаецца, а хто не зрабіў - не каралі, няхай вучацца.

Гексы, 7 класс, история Беларуси, Культура Беларуси XVI -XVII ст. Галина Рутич
https://drive.google.com/file/d/13lyBUgHq_tqb04PaEov4qfAWhqln8J_e/view?usp=sharing
Паважаныя калегі, прывітанне з Каляднага фэсту-2018.
Прэзентацыя "Выкарыстанне гексаў на ўроках гісторыі" на прыкладзе тэм па гісторыі Беларусі "Культура першай паловы XVI ст." і "Культура другой паловы XVI - першай паловы XVII стст. " (у праграме проста "Культура"). Матэрыял зроблены згодна новага падручніка па гісторыі Беларусі ,7 клас, 2017 г.
Калі папрацуеце з тэкстам, то заўважыце тыя сувязі, якія атрымліваюцца пад час гексаганальнага навучання. Кожны напрамак культуры маркіраваны пэўным колерам, што дазваляе гексам не злівацца, а станавіцца кагнітыўнай мадэллю навучання. Партрэты гістарычных асоб і помнікаў дапамогуць узмацніць візуалізацыю. А калі гэтыя гексы раздрукаваць, заламініраваць, то, напэўна, можна правяраць дамашняе заданне, рыхтавацца да экзаменаў і ЦТ.
Поспехаў, дарагія! Чакаем Вашых вынаходак па гэтай тэме!
З Новым годам! З новым шчасцем, з новымі, крэатыўнымі ідэямі!
Здякуй Вам, за адданасць дзяцінству і настаўніцкай працы.
Гексы,7 класс, история Беларуси, Ольга Кравченко
Собирали гексы по истории Беларуси в 7 классе.
Каждый получил свой комплект. Работа была в парах.
‹






Гексы, 7 класс, всемирная история, Смутное время в России. Галина Рутич
Шасцівугольнікі можна выкарыстоўваць як стужку часу.
Напрыклад, тэма “Россия в XVI в. Смутное время”, 7 клас.
Што дазваляе зрабіць менавіта такое размяшчэнне?
Па-першае, мы вызначаем асаблівасці гэтага часу, хуткую змену ўлады, палітычныя колы і г. д.
Па-другое, апошні гекс – 1613 г. – гэта інтрыга наступнага ўрока. А што ж там адбудзецца далей? З гэтага гекса я пачала наступны ўрок.
Па-трэцяе, стрэлкі нам дапамаглі вызначыць асобу, якая і якім чынам займала пасаду, знішчала сваіх папярэднікаў.
Па-чацвёртае, практычна няма тэксту, толькі даты, асобы, інтэрвенты.
Па-пятае, такая стужка дазваляе самастойна і з настаўнікам вызначыць прычынна-выніковыя сувязі.
Па-шостае, вучні суадносілі даты з асобамі.
Дзякуй, аўтарам падручніка, за падказку наконт помнікаў Мініну і Пажарскаму. Калі я запытала, як вы думаеце, дзе яшчэ ёсць помнік акрамя Масквы, знайшлося па вучню ў кожным класе з адказам: “У Ніжнім Ноўгарадзе”. Адказ быў абгрунтаваны. Выкарысталі інтэрнет, атрымалі звесткі пра помнік.
Калегі, на дошцы ўсё атрымоўваецца выразна (карта таксама ёсць). А вучні ў сшытках могуць зрабіць простую табліцу.
Вось вам розныя спосабы рэпрэзентацыі гістарычных падзей.

Гексы, 8 класс, всемирная история, Япония. Галина Свентуховская
#гексы
Группы работали по нескольким темам.
Пять групп составляли взаимосвязи.
Шестая сначала складывала "гексопазл", потом устанавливала взаимосвязь между вопросами, над которыми работали остальные.
https://www.instagram.com/p/BcSjQkqBtQa/?igref=ogexp
Группы работали по нескольким темам.
Пять групп составляли взаимосвязи.
Шестая сначала складывала "гексопазл", потом устанавливала взаимосвязь между вопросами, над которыми работали остальные.
https://www.instagram.com/p/BcSjQkqBtQa/?igref=ogexp
Подписаться на:
Сообщения (Atom)
Конструктор интерактивных заданий BoxApps
Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич Для создания интерактивных упражнений существует большое ...
-
Рабочие листы по всемирной истории, 10 класс по теме "Вторая мировая война. Великая Отечественная война" Предлагаю вашему внима...
-
Гексы на уроке. Каждый учащийся легко может себе нарезать для работы по шаблону. ‹ › 22.10.2...
-
Практикую при повторении работу по группам. Группа (2-4 чел.) получает папку с набором заданий и листом, чтобы отмечать пройденную работу, ...