воскресенье, 15 марта 2015 г.

Віртуальныя музеі

У апошні час ўсё часцей гусаць словы "віртуальны музей", "віртуальная экспазіцыя", "віртуальная выстава" і г.д. Што ж гэта такое, віртуальны  музей? Калі звярнуцца да вальнай энцыклапедыі "Вікіпедыя", то віртуальны музей (вэбсайт-музей) - гэта тып вэб-сайта, аптымізаваны для экспазіцыі музейных матэрыялаў. Прадстаўленыя матэрыялы могуць быць з самых розных абласцей: ад прадметаў мастацтва і гістарычных артэфактаў да віртуальных калекцый і фамільных рэліквій. Віртуальныя музеі за кошт прымянення інтэрнэт-тэхналогій прапануюць рашэнне такіх традыцыйных музейных праблем, як захоўванне, бяспека, забеспячэнне шырокага, хуткага і лёгкага доступу да экспанатаў.
У адрозненне ад простых калекцый фотаздымкаў, віртуальны музей характарызуецца такімі магчымасцямі, як наяўнасць віртуальнага тура і пашыранымі пошукавымі магчымасцямі для знаходжання і класіфікацыі экспанатаў.


Першыя музеі ў выглядзе вэб-сайтаў сталі з'яўляцца ў Інтэрнэце ў 1991 годзе. Спачатку віртуальныя музеі былі сайтамі рэальных музеяў, але неўзабаве сталі з'яўляцца і персанальныя вэбсайт-музеі.  Першы персанальны вэбсайт-музей, які назваў сябе такім, з'явіўся ў 1994 годзе. У тым жа годзе французскім студэнтам Нікаля Пьёшам быў адкрыты "анлайн-Луўр", і адразу ж быў адзначаны CERN як "сайт года" у намінацыі "за лепшае выкарыстанне мультымедыя". 

Віртуальны музей Канады аб'ядноўвае калекцыі больш за 2500 канадскіх музеяў, Ўключае віртуальныя выставы, бясплатныя онлайн-гульні, адукацыйныя матэрыялы, а таксама больш за 580 000 выяў. Рэсурсы прадстаўлены на англійскай і французскай мовах. 

Еўрапейскі віртуальны музей - нашмат бядней і ахоплівае толькі дагістарычны перыяд Еўропы. Ён арганізаваны пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Статуэтка бізона з Венскага музея 
Сайт музея прадстаўлены на 4 мовах: англійскай, італьянскай, румынскай і балгарскай. 
На сайце прадстаўлены дагістарычны перыяд Еўропы ў выглядзе фотаздымкаў экспанатаў з найбуйнейшых еўрапейскіх музеяў, даследуюцца дагістарычныя шляхі Еўропы.

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...