Показаны сообщения с ярлыком гісторыя Беларусі. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком гісторыя Беларусі. Показать все сообщения

четверг, 12 марта 2015 г.

AdVerbum.org - сайт для тых, хто цікавіцца гісторыяй

Сайт AdVerbum.org — персанальны сайт гісторыка Віктара Чараўко — пачаў работу 30 студзеня 2011 года. З красавіка 2013 года праект мае дзве версіі — на беларускай і рускай мовах. Гэтыя версіі не тоесныя! Клік па гіперспасылцы ў меню або тэгу выведзе матэрыялы толькі на адной з моў. Для атрымання ўсіх матэрыялаў неабходна паўтарыць гэтае дзеянне, пераключыўшыся на іншую мову.
Праект AdVerbum.org утрымлівае сістэматызаваную калекцыю спасылак на кнігі па гісторыі Беларусі, археалогіі, палеаграфіі і іншых дысцыплінах і галінах гістарычных ведаў, гістарычныя карты — падборка спасылак на карты па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі (у тым ліку па гісторыі Расіі і Украіны), гістарычныя фільмы — калекцыя спасылак на дакументальныя і мастацкія фільмы па гісторыі Беларусі, гісторыі новага часу, гісторыі Расіі і Украіны і іншым дысцыплінам, гістарычную фанатэку — калекцыя спасылак на аўдыалекцыі вядомых гісторыкаў, прамовы гістарычных дзеячоў, важныя для разумення мінулага творы музычнага, тэатральнага, літаратурнага мастацтва.
Сайт дазваляе атрымліваць рассылку на навіны.

Беларусь на каляровых фотаздамках 1912 года.

Збор каляровых фотаздымкаў з краявідамі Беларусі, створаных фатографам Сяргеем Міхайлавічам Пракудзіным-Горскім ў 1912 годзе. Фотаздымкі, па словах аўтара мэседжа, знаходзяцца на сайце Бібліятэкі Кангрэса ЗША.

Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.

Наратыўныя крыніцы, эпіграфіка, дакументальныя, эпісталярныя, законадаўчыя крыніцы, помнікі культуры, славеснасці, філасофскай думкі, музыка, тэатр, фальклор, каталог электронных кніг, бібліяграфія, Метрыка ВКЛ (Літоўская Метрыка) змешчаны на сайце "Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы", які быў створаны  А. Ліцкевічам у 2002 г. Сайт першапачаткова меў рускую назву "История Беларуси IX-XVIII веков. Первоисточники". 
Археалагічныя артэфакты, зброя, прадметы прыкладнога мастацтва, партрэтная галерэя ВКЛ, творы выяўленчага мастацтва: скульптуры, іконы, фрэскі, жывапіс, разьбярства, кніжныя гравюры і ілюстрацыі, матэрыялы для вывучэння беларускай палеаграфіі можна знайсці ў раздзеле "Візуальныя матэрыялы".

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 7 класа

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 7 класа створаны ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Гомельскай вобласці. Аўтар ідэі -  настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Вольга Віктараўна Краўчанка. 
Дадзены электронны дапаможнік прысвечаны перыяду гісторыі Беларусі, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад найбуйнейшай дзяржавы сярэднявечнай Еўропы - Вялікага княства Літоўскага.
Электронны дапаможнік адпавядае вучэбнай праграме па гісторыі Беларусі для 7 класа.
Рэсурс змяшчае  схемы і ілюстрацыі да кожнага параграфа, флэш-прэзентацыі аб праўленні вялікіх князёў літоўскіх, картаграфічны і выяўленчы матэрыял, тэсты для праверкі ведаў.
Для кожнага вучэбнага занятка падрыхтаваны слоўнікі, ілюстрацыі і практычныя інтэрактыўныя заданні. Рэсурс падрыхтаваны на рускай мове.
Далее...

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі (6 клас)

Электронны дапаможнік па гісторыі Беларусі для 6 класа створаны ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Гомельскай вобласці. Аўтар ідэі -  настаўніца гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Рогачова імя В.М.Калеснікава» Вольга Віктараўна Краўчанка. 
Дадзены электронны дапаможнік прысвечаны перыяду гісторыі Беларусі, які ахоплівае падзеі са старажытнасці да XIII стагоддзя, калі беларускія землі ўвайшлі ў склад найбуйнейшай дзяржавы сярэднявечнай Еўропы - Вялікага княства Літоўскага.
Матэрыял рэсурса адпавядае вучэбнаму дапаможніку "Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XІІІ ст .: вучэбны дапаможнік для 6 класа устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з
беларускай мовай навучання / Г.В. Штыхаў, С.М.Цемушаў, В.В.Ракуць; пад рэд. Г.В.Штыхава, Ю.М. Бохана. - Мінск: БДУ, 2009. - 143 с. ".
Для кожнага вучэбнага занятка падрыхтаваны: слоўнікі, ілюстрацыі і практычныя інтэрактыўныя заданні. Рэсурс змяшчае відэа-матэрыялы, лекцыйны і картаграфічны матэрыял, інфармацыю для правядзення заняткаў "Наш край", прысвечаны гісторыі Рагачоўскага краю.

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...