Сайт AdVerbum.org — персанальны сайт гісторыка Віктара Чараўко — пачаў работу 30 студзеня 2011 года. З красавіка 2013 года праект мае дзве версіі — на беларускай і рускай мовах. Гэтыя версіі не тоесныя! Клік па гіперспасылцы ў меню або тэгу выведзе матэрыялы толькі на адной з моў. Для атрымання ўсіх матэрыялаў неабходна паўтарыць гэтае дзеянне, пераключыўшыся на іншую мову.
Праект AdVerbum.org утрымлівае сістэматызаваную калекцыю спасылак на кнігі па гісторыі Беларусі, археалогіі, палеаграфіі і іншых дысцыплінах і галінах гістарычных ведаў, гістарычныя карты — падборка спасылак на карты па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі (у тым ліку па гісторыі Расіі і Украіны), гістарычныя фільмы — калекцыя спасылак на дакументальныя і мастацкія фільмы па гісторыі Беларусі, гісторыі новага часу, гісторыі Расіі і Украіны і іншым дысцыплінам, гістарычную фанатэку — калекцыя спасылак на аўдыалекцыі вядомых гісторыкаў, прамовы гістарычных дзеячоў, важныя для разумення мінулага творы музычнага, тэатральнага, літаратурнага мастацтва.
Сайт дазваляе атрымліваць рассылку на навіны.