вторник, 1 января 2019 г.

Гексы, шаблон. Ольга Кравченко

Гексы на уроке. Каждый учащийся легко может себе нарезать для работы по шаблону.
Фотография


Фотография



Фотография





22.10.2017
3 фото - Открыть альбом

Гексы, 7 клас, сусветная гісторыя, Эпоха Адраджэння. Таццяна Шумель

Даслала Таццяна Шумель, настаўніца гісторыі,

Гарадоцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Маладзечанскага раёна"

На працягу апошніх гадоў у школах Вялікабрытаніі шырока выкарыстоўваецца так званае гексаганальнае навучанне (Hexagon Learning). Па-простаму - гексы. 
Гексы - шасцівугольнікі, выразаныя з паперы ці пластыка.
На гексах можа быць напісана, намалявана, раздрукавана ўсё, што заўгодна, па тэме ўрока. Таксама гексы могуць быць пустыя, каб вучні маглі самі напісаць на іх паняцці і скласці логіка-сэнсавую мадэль. 
Ідэя гэтага метаду заключаецца ў тым, што, каб веды былі трывалымі, яны павінны лагічна абапірацца на раней засвоеныя веды вучняў, лагічна выцякаць і вырошчвацца з іх. 
Складаючы з набору гексаў малюнак (пазл), дзеці ўсталёўваюць лагічную сувязь паміж тымі карткамі, якія сутыкаюцца сваімі бакамі, і гэтыя сувязі становяцца бачнымі. Кожнае паняцце, запісанае на асобным гексе, можа быць звязана з іншымі.  Відавочна, што няма адзінага правільнага спосабу скласці ўзор. Вучні могуць некалькі разоў перакладаць карткі, каб паказаць глыбокае разуменне, па іншаму патлумачыць логіку і сувязі на карціне, якую яны  яны стварылі.


Таццяна Шумель: "На ўроку сусветнай гісторыі ў 7 класе апрабавала працу з гексамі.  Вучні (у мяне ў класе іх 5 чалавек, таму атрымалася 1 група) атрымалі гексы з размешчанай на іх інфармацыяй па тэмах «Сцвярджэнне новых ідэй у эпоху Адраджэння» і «Мастацтва эпохі Адраджэння». Ім неабходна было знайсці ключавое паняцце («Эпоха Адраджэння»), якое адносіцца да гэтых параграфаў і скласці 4 групы гексаў («Вялікія летуценнікі», «Літаратура Рэнесансу», «Вялікія італьянскія мастакі», «Мастакі Рэнесансу Паўночнай Еўропы»), звязаных паміж сабой. Гексы у гэтых групах таксама павінны быць узаемазвязаныя. Спачатку вучні абмяркоўвалі і раскладвалі гексы ў групе, а потым абаранялі сваю работу. Выступілі ўсе і не па аднаму разу. Нават слабы вучань, пакуль да яго дайшла чарга абараняць свой выбар (яму выпалі для абароны гексы з групы «Вялікія летуценнікі»: Партрэт Томаса Мора і назва яго кнігі «Утопія»), зразумеў, што ад яго патрабуецца і, дзесьці з дапамогай, а дзесьці і сам, змог абгрунтаваць сувязь гэтых гексаў з гексамі «Эпоха Адраджэння», «гуманізм», «Эразм Ратэрдамскі» і «Тамаза Кампанела».
А цяпер разгледзім, напрыклад, групу «Вялікія італьянскія мастакі». У яе ўваходзяць наступныя гексы: Леанарда да Вінчы, Рафаэль Санці, Мікеланджэла; выявы карцін Леанарда да Вінчы «Мона Ліза» і «Тайная вячара», Рафаэль Санці – «Сіксцінская Мадонна» і «Афінская школа»; Мікеланджэла аўтар статуі «Аплакванне Хрыста». Усе гэтыя людзі – італьянцы, мастакі, гуманісты, якія жылі і працавалі ў адзін час (сувязь з эпохай Адраджэння). Аналагічным чынам усталёўваюцца сувязі ў іншых групах і паміж групамі.
У канцы работы робіцца выснова аб узаемасувязі ўсіх чатырох груп гексаў з ключавым паняццем.
Я яшчэ прапанавала вучням перабудаваць гексы, калі ў іх пасля абмеркавання ўсіх груп з’явіліся іншыя варыянты злучэння гексаў, і растлумачыць, чаму яны так зрабілі."

понедельник, 31 декабря 2018 г.

Гексы, 7 класс, всемирная история, Европейская литература и искусство XVII - XVIII вв. Галина Рутич

Тэма "Европейская литература и искусство 17-18 вв.", 7 клас. На дошцы розныя гексы. У цэнтры гексы: "Асветніцтва", "барока", "класіцызм". Сувязь пачатку я растлумачыла, задача вучняў - занйсці асаблівасці барока і асаблівасці класіцызму. вучні чытаюць параграф. Павальна паднімаюцца з мест і выстройваюць гексы каля "барока" або "класіцызм".
Калі ўсё зрабілі, паглядзелі ці ўсё правільна атрымалася, прагаварылі асаблівасці барока і класіцызму, замацавалі і ўбачылі іх на прыкладах шэдэўраў Берніні, Рубенса, Веласкеса, Версаля і г.д.
1. Заўважыла, што ўсё гэта робіцца хутка.
2. Выходзілі да дошкі вучні, якіх складана ўцягнуць у навучальны працэс.
3. Усе працуюць.
4. Думаюць, каментуюць, куды лепей размясціць гэкс, бо ўжо маем вопыт працы з настаўнікам па Англійскай рэвалюцыі.
5. Калі ўсе гексы размешчаны, глядзім што ў нас атрымалася. Адзін з трох класаў сказаў, што ментальная карта. Астатнія шукаюць нейкую фігуру.
6. У канцы ўрока дзеці робяць снімкі на свае гаджэты. Пытаю: "Для чаго?"
Адказ: "Па-першае, каб паказаць бацькам, чым мы тут займаемся. Па-другое, лёгка паўтараць вучэбны матэрыял".
7. Дзецям вельмі падабаецца такая мадэль навучання, вочы гараць, актыўныя. Выходзілі да дошкі па тры вучні.
8. Цяпер я разумею, што магу арганізаваць у групах працу з гексамі. Мяркую, што вучні самастойна будуць запісваць асноўныя моманты і бачыць сузязі.
9. Дзеці пачалі разумець, што лепей выстройваць мастакоў каля мастакоў, а пісьменнікаў каля пісьменнікаў, асаблівасці каля архітэктурна-мастацкага стылю, спачатку І. Баха, а потым В. Моцарта і г. д.
Фотография


Фотография

Фотография

Фотография
Фотография





24.10.2017
5 фото - Открыть альбом

Гексы, 7 класс, всемирная история, Эпоха Просвещения. Инна Шимко

Сёння з дапамогай гексаў вывучалі тэму “Эпоха Асветніцтва” у 7 класе. Вучням раздала гексы, спіс ключавых слоў, падручнік у дапамогу і падзяліла на 5 груп па чатыры чалавекі.
Заданне для груп – падабраць ключавыя словы да паняцця, асобы асветніка.
Ключавое пытанне: Якую пагрозу неслі ідэі асветнікаў для краін, дзе панавала абсалютная манархія?
1 група – Асветніцтва
2 -4 групы – асветнікі
5 група – асветны абсалютызм.
У выніку на дошцы атрымаліся “соты” па тэме. Пасля гэтага, дэлегаты ад кожнай групы прэзентавалі сваю работу, тлумачылі сутнасць ідэй асветнікаў, аналізавалі погляды.
Што спадабалася вучням:
1. Творча
2. Можна абмяркоўваць
3. Перапытаць у больш дасведчаных удзельнікаў каманды
4. Лягчэй успрымаецца матэрыял.
Што спадабалася мне:
1. Працавалі
2. Працавалі з захапленнем (праўда, не ўсе)
3. Абдуманая прэзентацыя сваёй часткі работы.
4. Разважанні па праблеме, выказванне сваёй пазіцыі па ідэях Асветніцтва.
Праблемы для вучняў:
1. Не ўсе адразу ўключыліся ў работу
2. Не заўжды прыслухоўваліся да думкі адзін аднаго (вось яна кампетэнцыя – праца ў камандзе)
Вывад: пры ліквідацыі пэўных недахопаў пры арганізацыі работы, дадзены від работы дае свой станоўчы вынік.

Фотография
Фотография

23.10.2017
2 фото - Открыть альбом

Гексы, 7 класс, всемирная история, Английская буржуазная революция.Галина Рутич

Па тэме "Англійская буржуазная рэвалюцыя" ў 7 класе я прапанавала вучням пачаць чытаць новы параграф, на дошцы былі гексы "Абсолютизм", "Тюдоры", "Стюарты".
Потым запрасіла растлумачыць тое, што я размясціла. Астатнія гексы былі хаатычна размешчаны на дошцы. на працягу урока мы працавалі з параграфам і выстройвалі соты, тлумачылі сувязі.
У трох класах вынік працы быў розным. Мая задача была навучыць дзяцей новай модэлі навучання.
7 "А" я прапанавала дома ў сшытках зрабіць соты пра О. Кромвеля - 1 варыянту,

2 варыянту - пра "Билль о правах", таму што столькі многа інфармацыі мы не маглі размясціць на дошцы.
Фотография

Фотография

Фото:

Фото:

Фото:

Опыт использования гексов с учителями. Галина Рутич


31 кастрычніка ў Пружанах праводзіла семінар для настаўнікаў гісторыі .
Працавалі з гексамі. Папрасіла ў гексы запісаць тэму і структуру даследчай работы па грамадазнаўству, гісторыі, краязнаўству (3 групы, такую тэму ў мяне запрасілі). Гексы яны павінны былі размясціць на белым лісце. Ніякіх каментараў я не давала і пра шасцівугольнае навучанне адразу не расказвала.
Калегі, звяртаю вашу ўвагу, што гексы не абавязкова клеіць, загадзя на іх можна наляпіць скотч, які клеіцца з абодвух бакоў. Вельмі зручна. Гэта галоўнае, што я хацела данесці. Але ўжо даскажу пра семінар.
Тры групы размясцілі на дошцы сваю творчасць, расказалі. Я слухала, потым быў досвед пра гексаганальнае навучанне, прыклады з маіх ўрокаў. Пасля гэтага спадарства змагло знайсці свае памылкі і неабходныя сувязі. Здаецца, ўсім спадабалася.

Фото:

Фото:

Гексы, 7 класс, всемирная история, война за независимость США. Галина Рутич


Тема «Война за независимость и образование Соединённых Штатов Америки» была рассмотрена с учащимися с помощью гексоганального обучения (розовые гексы), предварительно подготовленных учителем. Учащиеся самостоятельно в группах (по 4 человека) заполняли жёлтые гексы по темам «Декларация независимости» и «Конституция США». Один из учащихся высказался, что можно проводить стрелки. Таким образом, мы чётко указали, что США образовали 13 колоний. Кроме того, по датам, указанным на доске, посчитали, что война длилась 8 лет. Однако мои ученики возразили: «В учебнике указано, что война длилась 7 лет». Возник вопрос, в чём противоречие? Когда же закончилась война? Ученикам было предложено воспользоваться интернетом. Воспользовавшись информацией (//ru.wikipedia.org), ученики узнали, что в апреле 1782 г. Палата общин проголосовала за прекращение войны. Великобритания села за стол переговоров в Париже. 30 ноября 1782 г. было заключено перемирие, а 3 сентября 1783 г. Великобритания признала независимость США. Военные действия начались 19 апреля 1775 г. и в апреле 1782 г. закончились, поэтому война длилась 7 лет, так как сказано в учебнике.
Мой ученик был прав, когда высказался о стрелках (в этом наши мысли накануне сошлись, чему я бесконечно рада), они помогли найти не просто истину, но создали условия для анализа, поиска, рассуждения.
Фотография

Фото:

Фото:

Конструктор интерактивных заданий BoxApps

  Конструктор интерактивных заданий BoxApps С.А. Кудрявцева, И.Л. Харевич        Для создания интерактивных упражнений существует большое ...